Кайгародзкі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кайгародзкі раён (па-расейску: Койгородский район, комі-зыр. Койгорт район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Remove ads
Геаґрафія
Раён разьмешчаны на поўдні рэспублікі. Мяжуе з Прылускім, Сысальскім, Сыктыўдзінскім і Корткераскім раёнамі рэспублікі Комі, а таксама з Нагорскім раёнам Кіраўскае вобласьці. Плошча раёну складае 10 416 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Сысала і Кобра.
Гісторыя
Раён утвораны 7 чэрвеня 1949 году ў складзе тагачаснае Комі АССР.
Дэмаґрафія
Насельніцтва раёну складае 9011 чалавек, большасьць зь якога складаюць комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністратыўнае ўладкаваньне
У склад раёну ўваходзяць 10 сельскіх паселішчаў.
Транспарт
Праз раён праходзяць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Кайгарадок зь Нючпасам, Кажымам, а таксама з паселішчамі Кіраўскае вобласьці і навакольных раёнаў рэспублікі Комі. Праз раён таксама праходзяць лініі чыгункі Яр (Удмуртыя) — Крутаборка (Комі, Корткераскі раён).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads