Сыктыўдзінскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сыктыўдзінскі раён
Remove ads

Сыктыўдзінскі раён (рас. Сыктывдинский район, комі-зыр. Сыктывдін район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаґрафія

Раён разьмешчаны на заходнім поўдні рэспублікі. Мяжуе з Вусьць-Вымскім, Княжпагосцкім, Корткераскім, Сысальскім, Кайгародзкім рэспублікі Комі, а таксама зь Ленскім раёнам Архангельскае вобласьці. Тэрыторыя раёну з усіх бакоў атачае сталіцу рэспублікі горад Сыктыўкар. Плошча раёну складае 7405 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Вычагда і Сысала.

Гісторыя

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе тагачаснае Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў).

Дэмаґрафія

Насельніцтва раёну складае 24 746 чалавек. Насельніцтва раёну ў асноўным складаюць комі-зыране і расейцы. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністратыўнае ўладкаваньне

У склад раёну ўваходзяць 13 сельскіх паселішчаў.

Больш інфармацыі Назва, Адміністратыўны цэнтар ...
Remove ads

Транспарт

Праз раён праходзіць адзіная ў рэспубліцы Комі расейская аўтатраса фэдэральнага значэньня — Р-176 «Вятка», якая зьвязвае Сыктыўкар і Кіраў. Таксама ў раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць пасёлкі Яснэг і Нюўчым з навакольнымі паселішчамі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads