Калазубы

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Калазу́бы[2] (па-расейску: Колозубы) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Назоў

Паводле легенды, некалі ў вёсцы была кузьня, дзе кавалі сельскагаспадарчы інвэнтар. Словы «кола» і «зубы» найбольш дакладна паказвалі на вёску з кузьняй, адгэтуль і пайшла назва вёскі.

Мінуўшчына

За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[3][4].

За польскім часам — у гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[5].

1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[6], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[7].

Насельніцтва

  • 2010 год — 183 чалавекі
  • 1999 год — 326 чалавек

Інфраструктура

Сядзіба аддзяленьня «Маеўскае» ААТ «Ружаны-Агра». Малочна-таварны комплекс на 1100 галоваў буйной рагатай жывёлы, зернесушка, камбікормавы завод.

Дом культуры, крама, гатэль, сталоўка, паштовае аддзяленьне.

Транспарт

Аўтамабільныя дарогі Р44 ГорадняРужаныІвацэвічы і Н550 БярэзьніцаДалкі — Калазубы[8].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads