Бярэзьніца (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бярэ́зьніца[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 45 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 39 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Remove ads
Мінуўшчына

За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, 783 дзесяціны[3]. У 1886 року 402 жыхары, 33 двары, праваслаўная царква, піцейны дом. На пачатку XX стагодзьдзя 727 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[4].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). У 1940—1954 цэнтар сельсавету. 29 траўня 2015 году Ружанскі пасялковы савет, у склад якога ўваходзіла вёска, быў ператвораны ў сельсавет[5].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 163 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 142 жыхары, 89 гаспадарак; 2005 год — 121 жыхар, 78 двароў[6]; 2010 год — 86 жыхароў
Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Н533 Ружаны — Варанілавічы — Астравок і Н550 Бярэзьніца — Далкі — Калазубы[7].
Турыстычная інфармацыя
- Курганны могільнік дрыгавічоў XI—XIII стагодзьдзяў ва ўрочышчы Пель
Асобы
- Мікалай Карполь, савецкі і расейскі валейбольны трэнэр
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads