Каменная Горка (станцыя мэтро)
станцыя мэтро ў Менску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каменная Горка (трансьліт.: Kamiennaja Horka) — станцыя Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтрапалітэну, канцавая ў заходнім напрамку. Была адчыненая 7 лістапада 2005 году ў складзе пятай чаргі Аўтазаводзкае лініі, якая ўключала 3 новыя станцыі. Наступная станцыя на лініі — «Кунцаўшчына».
Remove ads
Канструкцыя
«Каменная Горка» — калённая станцыя мелкага залажэньня, трохпралётная, з круглымі калёнамі.
Агляд
Плятформа станцыі астраўная, разьлічана на пяцівагонныя саставы. Як і ўсе станцыі менскага метро, станцыя Каменная Горка мелкага заляганьня, таму замест эскалатараў выкарыстоўваюцца лесьвіцы. На станцыі маецца ліфт для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, але на жаль, на сёняшні дзень ён спынены. На станцыі ўсталяваны тэрмінал Белпрамбудбанка й 2 банкаматы, адзін зь якіх не працуе.
Падземны пераход
У падземным пераходзе, што датычыцца станцыі, знаходзіцца гандлёвы цэнтар «Каменная горка». У павільёнах гандлёвага цэнтра можна набыць шэраг ліцэнзійных гульняў для камп’ютара, антывірусы, офісныя пакеты й іншыя праграмы, гульні для Playstatіon® 2 і Mіcrosoft® Xbox 360®; адзеньне, абутак; у гандлёвым цэнтры разьмешчаны салон сувязі, дзе можна набыць мабільныя тэлефоны й падлучыцца да апэратараў А1 і Lіfe:). Разьмешчаны банкамат Белінвэстбанка.
Выхады
Уваходы на станцыю разьмешчаны ў падземных пераходах пад скрыжаваньнем вул. Прытыцкага, Кунцаўшчына й Лабанка. Канцавая другой лініі забясьпечвае доступ да метро жыхарам мікрараёнаў Захад, Каменная Горка, Красны Бор, Кунцаўшчына й Сухарава.
Цікавыя факты
Каменная горка — самая заходняя станцыя метро ў СНД.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі
Каменная Горка (станцыя мэтро) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads