Ашчад Банк

беларускі банк From Wikipedia, the free encyclopedia

Ашчад Банк
Remove ads

«Ашча́д Банк»камэрцыйны банк Беларусі, заснаваны ў 1991 годзе пад назвай «Белпрамбудбанк»[4].

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...

Адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых банкаў краіны. Адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасьці банку ёсьць фінансаваньне інвэстыцыйных праектаў прадпрыемстваў разнастайных формаў уласнасьці.

Remove ads

Рэквізыты

БІК — 153001369. S.W.I.F.T. — BPSBBY2X. АКПА — 00040583. УНП — 100219673[5].

Дзейнасьць

Сетка філіяў улучае: 2 прадстаўніцтвы, 7 філіяў, 28 аддзяленьняў, 6 аддзяленьняў філіяў, 74 разьлікова-касавых цэнтраў (РКЦ), 12 цэнтраў банкаўскіх паслугаў (ЦБП), 48 бюро банкаўскіх паслугаў (ББП).

На 1 кастрычніка 2010 актывы банку складалі 7,3 трлн беларускіх рублёў, статутны фонд — 416,5 млрд рублёў[6].

Паслугі банку

  • Крэдытаваньне
  • Фінансаваньне інвэстыцыйных праектаў
  • Гандлёвае фінансаваньне
  • Разьлікова-касавае абслугоўваньне
  • Электроннае банкаўскае абслугоўваньне
  • Міжнародныя разьлікі
  • Валютныя апэрацыі
  • Паслугі па інкасацыі і дастаўцы гатоўкі і іншых каштоўнасьцяў
  • Банкаўскае захоўваньне
  • Разьмяшчэньне вольных грашовых сродкаў
  • Апэрацыі на рынку каштоўных папераў
  • Дэпазытарнае абслугоўваньне
  • Паслугі з выкарыстаньнем плястыкавых картак[7]
Remove ads

Мінуўшчына

У верасьні 1991 году быў заснаваны акцыянэрны камэрцыйны банк «Белпрамбудбанк». У кастрычніку 1999 году перайменаваны ў Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Белпрамбудбанк»[8]. У сьнежні 2009 году прададзены расейскаму «Ашчадбанку» за 280 млн даляраў і крэдытную лінію ў $2 млрд[9].

У сакавіку 2011 перайменаваны ў «БПБ-Банк», у кастрычніку таго ж году — у «БПБ-Ашчадбанк»[8]. 24 кастрычніка 2017 году «БПБ-Ашчадбанк» ажыцьцявіў першы ў Беларусі міжнародны разьлік з выкарыстаньнем разьмеркаванага рэестра (блёкчэйн) ў выглядзе акрэдытыва[10]. 27 жніўня 2021 году «Белпрамбудбанк-Ашчадбанк» («БПБ-Ашчадбанк») скараціў сваю назву да «Ашчад Банк»(рас. Сбер Банк)[11].

Банк знаходзіцца пад санкцыямі ЗША (сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў; зь лютага 2022 году)[12], Канады (з красавіка 2023 году)[13], Новай Зэляндыі (са жніўня 2023 году)[12].

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads