Магілёўская (станцыя мэтро)
станцыя мэтро ў Менску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магілёўская (трансьліт.: Mahilioŭskaja) — станцыя Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтрапалітэну.
Remove ads
Канструкцыя
Калённая станцыя дробнага закладаньня, трохпралётная, з побач круглых калён. Станцыя двухузроўневая: на ніжнім зьмесцавана прыпынкавая плятформа, на верхнім — уваходныя вестыбюлі й бакавыя пешаходныя галерэі.
Усходы да вестыбюляў пачынаюцца бліжэй да цэнтра пасадкавай плятформы й збольшага зьмесцаваны над ёй. Дзякуючы гэтаму, а таксама двух’яруснаму месцаваньню службовых і тэхнічных памяшканьняў агульная даўжыня станцыйнага комплексу была скарочана са стандартных для менскага метро 280-300 мэтраў до 138.
Інтэр’еры плятформы, вестыбюляў, пешаходных пераходаў выкананы з падзелам прасторы на функцыйныя зоны: зоны транзіту, пасадкі й чаканьня. Адна прастора двух’яруснай плятформавай часткі й вестыбюляў з бакавымі пешаходнымі галерэямі па гарызанталі яднаецца тэмай цёмна-сіняй падвеснай столі ў цэнтральным пралёце станцыі, а па вэртыкалі падзяляецца на два ярусы круглымі калёнамі са сьветлага мармуру.
У адстроі скарыстаны партугальскі мармур, граніт, алюмініевыя падвесныя столі.
На «Магілёўскай» упершыню ў Менску (а таксама ўпершыню сярод усіх мэтрапалітэнаў былога СССР) былі ўсталяваны два ліфты для інвалідаў. Таксама над уваходамі ўпершыню ў Менскім мэтрапалітэне ўсталяваны павільёны аркавай формы з ужываньнем ударатрывалага шкла, якія бароняць лесьвічныя маршы ад дажджу й сьнегу.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads