Камянчане
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камянчане — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Ліпнішкі памешчыка Вольскага. у 1861 г. 61 рэвіская душа. У 1897 г. в54 двары, 334 жыхары, 312 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 65 двароў, 349 жыхароў.
У 1950 г. арганізаваны калгас «Радзіма». 3 2 сьнежня 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. цэнтар калгаса «Радзіма», 253 жыхары. Пасьля вытворчая брыгада гэтай гаспадаркі. Дзейнічалі клюб, комплексна-прыемны пункт, крама.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 — 73 двароў, 157 жыхароў.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads