Канстанцінаўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцінаўка (па-ўкраінску: Костянтинівка) — места абласнога падпарадкаваньня на поўначы Данецкае вобласьці Ўкраіны.
Remove ads
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Адлегласьць да Данецку — 68 км. Плошча — 1172,72 км². Насельніцтва — 75 тыс. асобаў.
Водныя запасы: рэчка Крывы Торэц (вадазбор ракі Северскі Данец). Даўжыня — 8,36 км, плошча вадастоку — 1590 км², забалочанасьць 0,2%. Клебан-Біцкае вадасхавішча плошчаю 520 га. Зямельны фонд места — 6,598 тыс. га. Карысныя выкапні — гліна й пясок.
Мінулае
Час заснаваньня места — 1870 рок. Заснавальнік — памешчык Намікосаў. Названа ў гонар старэйшага сына Канстанціна. У 1926 року Канстанцінаўка стала пасёлкам гарадзкога тыпу. З 1932 року стала местом абласнога падпарадкаваньня.
З 1931 року ў месьце працуе трамвай.
28 красавіка 2014 року расейскае войска падчас расейска-ўкраінскае вайны захапілі будынак мескага выканкаму й міліцыі[2]. 8 ліпеня 2014 року ўкраінскае войска вызваліла места ад захопнікаў. 21 ліпеня 2014 року каля места былі абстраляныя ўкраінскія вайскоўцы. У сярэдзіне верасьня 2014 року ў месьце быў павалены «помнік Леніну»[3].
14 кастычніка 2015 году на Пакроў у Канстанцінаўцы ў храме праваслаўнае царквы была сьвятая літургія[4].
Remove ads
Прамысловасьць
Канстанцінаўка — важны асяродак жалезнае прамыславасьці, а таксама шклярскае прамысловасьці і інш.
Насельніцтва
Паводле перапісу 2001 году ў месьце жыло 94 886 асобаў, зь іх 20,98% вызначылі родную мову ўкраінскую, 78,06% — расейскую, 0,50% — армянскую, 0,06% — беларускую, 0,02% — малдаўскую мовы[5].
Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 2001 року[6]
Колькасьць | Частка, % | |
украінцы | 56 226 | 59,3 |
расейцы | 35 762 | 37,7 |
армяне | 906 | 1,0 |
беларусы | 485 | 0,5 |
азэрбайджанцы | 248 | 0,3 |
габрэі | 186 | 0,2 |
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads