Канстанцін Вераніцын

беларускі паэт XIX стагодзьдзя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канстанцін Васільевіч Вераніцын[1][2][3][4][5][a] (13 чэрвеня 1834, Астраўляне, цяпер Гарадоцкі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — 26 жніўня 1903, Пецярбург) — беларускі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...

Аўтар сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».

Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з прыгонных сялянаў абшарнікаў Бондыравых. Спачатку яго прозьвішча было Васільеў. У 1851 годзе, па атрыманьні «вольнай» ад свайго пана Васіля Бондырава, ён прыпісаўся ў мяшчане і выбраў сабе прозьвішча «Вераніцын».

Навучаўся ў Гарадоцкай парафіяльнай школе, Віцебскай гімназіі (1845—1852) і два гады ў Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі, адкуль яго адлічылі ў 1854 годзе. У 1857 годзе паступіў у Горы-Горацкі інстытут адразу на трэці курс, і ў 1859 годзе ў ліку найлепшых студэнтаў скончыў яго з годнасьцю агранома, напісаўшы дысэртацыю «О белорусском хозяйстве». Пэўны час працаваў выкладнікам у Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, потым служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносінаў. У 1900 годзе выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка. Яго найвядомейшая паэма «Тарас на Парнасе» складалася за часам пецярбурскага ды горацкага побыту.

Памёр 13 (26) жніўня 1903 году ў Лясным пад Пецярбургам ад паралічу з прычыны кровазьліцьця ў мозг, пахаваны на Мітрафаніеўскіх могілках (не захаваліся). Зьвесткі пра сьмерць Вераніцына выявіў у 2019 годзе Антон Францішак Брыль.[9]

Remove ads

Творы

У рукапісных сшытках фальклёрных і літаратурных твораў Аляксандра Рыпінскага яму прыпісваюцца паэмы «Тарас на Парнасе» (тэкст з паметай: 1855, 15 красавіка, Гарадок) і «Два д’яўлы» (з паметай: 7.4.1860, Масква). Моўныя асаблівасьці й рэаліі несумненна сьведчаць пра повязь апошняга твора зь Віцебскам, а таксама пра тое, што аўтарства абедзьвюх паэмаў належыць адной асобе. На карысьць аўтарства Кантантына Вераніцына сьведчыць таксама яго біяграфія.

Remove ads

Ушанаваньне памяці

Thumb
Валун з мэмарыяльнай дошкай, прысьвечаны паэме «Тарас на Парнасе» (Гарадок)

У 2001 годзе на радзіме Канстанціна Вераніцына ў Астраўлянах і Гарадку паставілі мэмарыяльныя знакі ў гонар паэмы «Тарас на Парнасе» й яе верагоднага аўтара.

Заўвагі

  1. Іншая форма імя: Канстантын Вераніцын[6][7][8]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads