Канстанцін Вішнявецкі

савецкі вайсковы лётчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канстанці́н Рыго́равіч Вішняве́цкі (8 чэрвеня 1914, хутар Салдацкі Хэрсонскай губэрні Расеі, цяпер вёска Дзьмітраўка Казанкаўскага раёну Мікалаеўскай вобласьці, Украіна — 30 ліпеня 1944, Львоў, УССР) — савецкі ваенны лётчык.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў 1914 року ў сям’і працоўнага, украінец. Скончыў сярэднюю школу і фабрычна-заводзкую вучэльню, працаваў токарам.

У Чырвонай арміі ад 1935 року. У 1937 року скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілётаў.

У 1939 року ўдзельнічаў у выправе савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь. У 1940 року прыбыў для праходжаньня службы ў 33-і зьнішчальны авіяполк пад Пружаны, дзе сустрэў пачатак вайны.

Пасьля ўдзельнічаў у баёх у складзе сфармаваных на базе 33-га авіяпалку 129-га і 298-га зьнішчальных авіяцыйных палкоў. Падчас Сталінградзкай бітвы быў у складзе эскадрыльлі, якая абараняла паветраную прастору Сталінграду. Увесну 1943 року прымаў удзел у баёх на Кубані. Увосень 1943 цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі ў Маскве. Па аздараўленьні прызначаны начальнікам паветрана-стралковай службы дывізіі.

Зьдзейсьніў 123 баявыя вылеты, у 39 паветраных баёх зьбіў асабіста 10 і ў складзе групы яшчэ 13 самалётаў праціўніка[1].

30 ліпеня 1944 року трагічна загінуў у аўтакатастрофе на франтавой пераправе (паводле іншых зьвестак — ад трапляньня бомбы[2]). Пахаваны на Пагорку Славы ў Львове.

Remove ads

Узнагароды

Сям’я

Ажаніўся да Другой сусьветнай вайны: у 1940 року прыбыў у склад 33-га зьнішчальнага авіяполку з жонкай і сынам. Яны пражывалі ў Маскве, у 1984 року наведвалі Пружаны, дзе служыў Канстанцін Вішнявецкі[3].

Памяць

У мястэчку Казанка Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны ў гонар Канстанціна Вішнявецкага ўсталяваны абэліск, а ў Львове — помнік на пагорку Славы(uk).

Імя Канстанціна Вішнявецкага носіць вуліца ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads