Капліца Сьвятой Барбары (Высокае)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца Сьвятой Барбары (Высокае)
Remove ads

Капліца Сьвятой Барбары — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Высокім. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы места, на ўзвышаным беразе ракі Пульвы[a]. Дзее. Твор архітэктуры барока, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца Сьвятой Барбары
Thumb
Капліца Сьвятой Барбары
КраінаБеларусь
МестаВысокае
Каардынаты52°22′23″ пн. ш. 23°22′34″ у. д.
Архітэктурны стыльбарока
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Капліца Сьвятой Барбары на мапе Беларусі
Thumb
Капліца Сьвятой Барбары
Капліца Сьвятой Барбары

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваную капліцу ў Высокім збудавалі ў 1772 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Высокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзеяць. 7 сьнежня 1869 году па закрыцьці расейскімі ўладамі Траецкага касьцёла ў Воўчыне яго маёмасьць перанесьлі ў капліцу.

Найноўшы час

Па 1970 годзе савецкія ўлады часткова зруйнавалі будынак капліцы.

У 1990-я гады будынак капліцы вярнулі каталікам, пачалося яго аднаўленьне.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Невялікі 8-гранны аб’ём накрываўся шатровым дахам, які завяршаўся фігурным ліхтаром з купалам (чыгуннае ліцьцё, не захаваўся). Грані аздабляюцца роўнымі лучковымі нішамі і вокнамі ў прафіляваных ліштвах, кутнімі лапаткамі, гарызантальнымі цягамі цокаля і карніза.

Усярэдзіне сьцены дэкаруюцца ляпным расьлінным арнамэнтам, рэльефнымі выявамі вайсковых дасьпехаў. Над уваходам на 2 слупах разьмяшчаюцца хоры з ажурнай разной агароджай[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Беляева, 15.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads