Воўчын
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́ўчын[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Пульве. Цэнтар сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 508 чалавек. Знаходзіцца за 55 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск.
Воўчын — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, часовая пахавальня апошняга караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, а таксама царква Сьвятога Мікалая, помнік архітэктуры XVIII ст., які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Чартарыйскіх (барока, XVIII ст.).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае


Упершыню Воўчын упамінаецца ў XVI ст. як мястэчка Берасьцейскага павету, уладаньне Солтанаў. Першым вядомым гаспадаром Воўчынскага ключа быў Аляксандар Солтан, па сьмерці якога ў 1554 годзе мястэчка паводле спадчыны перайшло да ягонага сына Івана. У 1586 годзе Яраслаў Солтан, імаверна, сын Івана, разам з жонкай Марыяй збудавалі тут царкву ў гонар Сьвятога Мікалая.
У пачатку XVII ст. Воўчынскі ключ перайшоў да роду Гасеўскіх. Паводле фундацыі Аляксандра Гасеўскага ў мястэчку ў 1639 годзе ўзьвялі першы драўляны касьцёл. А. Гасеўскі і ягоная жонка Ева з Пацаў падзялілі маёнтак паміж сынамі наступным чынам: старэйшы сын, Крыштап атрымаў у спадчыну Стары Воўчын і фальварак Грымяча, а малодшы, Вінцэнт — Новы Воўчын. Неўзабаве ўсе фальваркі апынуліся зноў у адных руках.
У 1708 годзе Тэрэза Гасеўская выйшла замуж за Казімера Сапегу і тэстамэнтам запісала Воўчын разам з фальваркамі Шчытнікамі, Грымячай, Лютай і іншымі на мужа. У 1710 годзе К. Сапега прадаў Воўчын і Радванічы Якубу Генрыку Флемінгу і яго першай жонцы Францішцы Ізабэле з Сапегаў. 3 атрыманых сродкаў Казімер Сапега фундаваў узьвядзеньне ў Воўчыне палаца і адбудову зьнішчаных швэдамі фальваркаў, сядзібаў і гаспадарак для мясцовых сялянаў. Наступным гаспадаром Воўчынскіх маёнткаў быў князь Казімер Чартарыйскі. Ягоная дачка Канстанцыя выйшла замуж за Станіслава Панятоўскага, які збудаваў тут палац і касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў 1733 годзе. Каля 1738 году ад С. Панятоўскага маёнтак выкупіў Фрыдэрык Міхал Чартарыйскі. Чартарыйскія ўзьвялі пышны 36-пакаёвы палац, пры ім тэатар і аранжарэю. У 1769 годзе барскія канфэдэраты забралі зь мястэчка 7 гарматаў і шмат амуніцыі[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Воўчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1828 годзе мястэчка перайшло да Пуслоўскіх, пазьней Марчэўскіх. У 1880-я гады ў Воўчыне было 102 двары, касьцёл, царква, юдэйскі малітоўны дом, народная школа, 24 крамы, вадзяны млын, штогод праводзіліся 3 кірмашы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Воўчын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Воўчына
- Фаервэрк у гонар зашлюбін Адама Чартарыйскага і Ізабэлы з Флемінгаў, 1761 г.
- Рэшткі палаца Чартарыйскіх. І. Рышкевіч, 1898 г.
- Касьцёл. Абмеры, 1868 г.
- Касьцельная брама па маскоўскай перабудове, да 1900 г.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Воўчын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Воўчын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе ў касьцёле адбылося пахаваньне парэшткаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, перавезеных сюды з Санкт-Пецярбургу (у 1995 годзе перададзеныя да Варшаўскай катэдры)[4].
У 1939 годзе Воўчын увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 162 двары, на 1992 год — 193, на 1996 год — 202.
- Мястэчка на старых здымках
- Будынак бібліятэкі Чартарыйскіх
- Царква па надбудове купала-цыбуліны
- Касьцёл, галоўная брама
- Касьцёл, брама
- Касьцёл, труна С. А. Панятоўскага
- Плябанія
- Адміністрацыя гміны
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Воўчыне працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Капліца Сьвятога Ўладзімера (XIX ст.)
- Каплічка прыдарожная (1-я палова XX ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1729—1733)
- Могілкі: старыя хрысьціянскія; юдэйскія
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
- Млын (XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Палацава-паркавы комплекс Чартарыйскіх (1750-я)
Галерэя
- Краявіды Воўчына
- Касьцёл, скульптура
- Касьцёл, інтэр’ер да рэстаўрацыі
- Плябанія
- Адміністрацыя гміны
- Даўняя камяніца
- Старая гаспадарчая пабудова
Асобы
- Вінцэнт Корвін-Гасеўскі (каля 1620—1662) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732—1798) — апошні кароль і вялікі князь
- Зыгмунд Фогель (1764—1826) — мастак часоў падзелаў Рэчы Паспалітай
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads