Капліца Сьвятой Барбары (Высокае)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца Сьвятой Барбары — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Высокім. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы места, на ўзвышаным беразе ракі Пульвы[a]. Дзее. Твор архітэктуры барока, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
| Капліца Сьвятой Барбары | |
|  Капліца Сьвятой Барбары | |
| Краіна | Беларусь | 
| Места | Высокае | 
| Каардынаты | 52°22′23″ пн. ш. 23°22′34″ у. д. | 
| Архітэктурны стыль | барока | 
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь | 
| Капліца Сьвятой Барбары на мапе Беларусі   Капліца Сьвятой Барбары | |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Мураваную капліцу ў Высокім збудавалі ў 1772 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Высокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзеяць. 7 сьнежня 1869 году па закрыцьці расейскімі ўладамі Траецкага касьцёла ў Воўчыне яго маёмасьць перанесьлі ў капліцу.
Найноўшы час
Па 1970 годзе савецкія ўлады часткова зруйнавалі будынак капліцы.
У 1990-я гады будынак капліцы вярнулі каталікам, пачалося яго аднаўленьне.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока. Невялікі 8-гранны аб’ём накрываўся шатровым дахам, які завяршаўся фігурным ліхтаром з купалам (чыгуннае ліцьцё, не захаваўся). Грані аздабляюцца роўнымі лучковымі нішамі і вокнамі ў прафіляваных ліштвах, кутнімі лапаткамі, гарызантальнымі цягамі цокаля і карніза.
Усярэдзіне сьцены дэкаруюцца ляпным расьлінным арнамэнтам, рэльефнымі выявамі вайсковых дасьпехаў. Над уваходам на 2 слупах разьмяшчаюцца хоры з ажурнай разной агароджай[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Беляева, 15.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads




