Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Воўчын)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Воўчын)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяце́йшай Тро́йцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воўчыне. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Thumb
Траецкі касьцёл
КраінаБеларусь
ВёскаВоўчын
Каардынаты52°17′8″ пн. ш. 23°18′37″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяПінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока
Аўтар праектуЁган Зыгмунт Дэйбель
ЗаснавальнікСтаніслаў Аўгуст Панятоўскі
Дата заснаваньняXVIII ст.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Утвараў адзіны ансамль зь сядзібна-паркавым комплексам князёў Чартарыйскіх, зруйнаваным расейскімі ўладамі.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

18 ліпеня 1729 году берасьцейскі архідыякан і намесьнік судзьдзі Янаўскай генэральнай кансысторыі Ўладзіслаў Суткоўскі заклаў нарожны камень касьцёла. Будаваньне сьвятыні вялося з фундацыі Станіслава Панятоўскага і скончылася ў 1733 годзе.

Паводле некаторых зьвестак, касьцёл канчаткова дабудавалі і абсталявалі толькі ў 1743 годзе дзякуючы намаганьням чарговага ўладальніка Воўчына Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага, які атрымаў гэты маёнтак у 1738 годзе. Работы з аздабленьня інтэр’ераў працягваліся і ў наступныя гады. Сярод архіўных матэрыялаў існуе таксама інфармацыя, што ў 1755 годзе ў Воўчыне працаваў архітэктар Крэйц, які быў адным з найлепшых вучняў Пёпэльмана, Яўха, Дэйбля.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Воўчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У канцы XVIII ст. Адам Казімер Чартарыйскі правёў рамонт палаца і адначасна касьцёла.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) ў 1866 годзе расейскія ўлады сьпярша зачынілі касьцёл, а потым перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Рэканструкцыя колішняга касьцёла пад царкву пачалася ў 1873 годзе. 30 жніўня 1876 году адбылося асьвячэньне царквы ў імя Найсьвяцейшай Тройцы. Гэтая царква была прыпісной да воўчынскай царквы Сьвятога Мікалая. За пэрыяд існаваньня царквы буйных рамонтаў і пераробак будынка не праводзілася.

Найноўшы час

Thumb
Труна С. А. Панятоўскага

У 1918 годзе сьвятыню вярнулі каталікам. У 1925 годзе ў касьцёле праводзіўся рамонт тынкоўкі, апроч таго, зрабілі печку, умацавалі канструкцыю вежы, уставілі новыя дзьверы, аконныя рамы, адрамантавалі дах. У 1930-я гады сярод каталіцкага насельніцтва рэгіёну пачалася кампанія з адраджэньня помніка. У касьцёле захоўвалася мэтрыка Станіслава Аўгуста Панятоўскага — апошняга караля і вялікага князя. У ліпені 1938 году ў Воўчын з Санкт-Пецярбургу перавязьлі труну з астанкамі Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Перапахаваньне праводзілася таемна ад грамадзкасьці, без выкананьня неабходнага ў такім выпадку рытуалу. Другая сусьветная вайна прыпыніла распачаты рамонт касьцёла.

Па вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл і перадалі яго калгасу пад сховішча. Ксёндз мусіў пакінуць мястэчка, забраўшы касьцельны архіў. За часы савецкага панаваньня помнік прыйшоў у занядбаны стан: абваліўся дах зь вежай, дэкаратыўныя элемэнты фасаду, скульптуры эвангелістаў.

У 2007 годзе паўзруйнаваны касьцёл вярнулі Пінскай дыяцэзіі. Пачалася рэстаўрацыя помніка.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Гэта цэнтрычны 8-гранны ў пляне аб’ём, накрыты гранёным шатровым дахам. У яго завяршэньні бэльвэдэр з гадзіньнікам-курантамі. Уваход вылучаецца нізкім прытворам, які не парушае цэнтрычнасьці агульнай кампазыцыі. Шырокія грані фасадаў падзяляюцца падвойнымі пілястрамі карынфскага ордэра, завяршаюцца лучковымі франтонамі з скульптурнымі выявамі эвангелістаў, ракайльнымі вазамі. Аконныя праёмы разьмяшчаюцца ў тры ярусы: лучковыя ўнізе і на другім ярусе вузкіх граняў; высокія аркавыя на шырокіх гранях, круглыя і авальныя люкарны ў верхнім ярусе. Прафіляваныя ліштвы акон упрыгожваюцца арнамэнтальнай лепкай і гірляндамі[1].

Унутраная прастора мае форму грэцкага крыжа. Яна перакрываецца роўнай стольлю. Куты зразаюцца чатырма авальнымі ў пляне памяшканьнямі зь лёджыямі на другім ярусе, на якія вядуць вітыя ўсходы. Два ярусы абмяжоўваюцца шырокім антаблемэнтам з прафіляваным карнізам і арнамэнтальным фрызам. Першы ярус сьценаў падзяляецца карынтскімі канэляванымі пілястрамі, другі — тонкімі лапаткамі з гірляндамі ў прасьценках. У дэкоры шырока выкарыстоўваецца стукавая лепка: картушы, гірлянды, букеты кветак, акантавы арнамэнт, гарэльефы пуцьці і херувімаў. Асноўнымі плястыка-дэкаратыўнымі акцэнтамі інтэр’еру выступаць тры алтары — галоўны і два бакавыя.

Побач з касьцёлам (з усходняга боку) захаваўся будынак плябаніі — 1-павярховы прастакутны ў пляне аб’ём пад вальмавым дахам з мансардай[2].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads