Каракарум

горная сыстэма Цэнтральнай Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Каракарум
Remove ads

Каракару́м — горная сыстэма ў Цэнтральнай Азіі. Ахоплівае межы Пакістану, Кітаю і Індыі. Даўжынёю складае 500 км. Найвышэйшы пункт — Чагары. Характэрныя паралельныя хрыбты з абрывістымі градамі. Месьціцца на паўночны ўсход ад заходніх хрыбтоў Гімалаяў, паміж 34,5° і 36,5° паўночнай шыраты і 73,5° і 81° усходняй даўгаты. Назва Каракарум на цюркскіх мовах азначае «чорны жвір», бо большая частка ягоных ледавікоў пакрытая друзам.

Хуткія факты Найвышэйшы пункт, Вышыня ...
Remove ads

Геалёгія

Каракарум і Гімалаі важныя для навукоўцаў зь некалькіх чыньнікаў. Гэта адныя з самых геалягічна актыўных тэрытарыяльных зонаў у сьвеце, на мяжы кантынэнтаў, якія сутыкаюцца паміж сабою. Такім чынам, яны важныя ў вывучэньні тэктонікі пліт.

Горныя ледавікі служаць індыкатарамі зьмены клімату, прасоўваючыся і адступаючы ў адказ на працяглыя зьмены тэмпэратуры і колькасьці ападкаў. Гэтыя велізарныя арэалы, магчыма, нават выклікалі зьмяненьне клімату. У Каракаруме выяўленыя паклады золата, бэрылю, малібдэну, серкі, а таксама маюцца крыніцы мінэральнай вады.

Заходняя частка, якую часам называюць Мустаг, менш пакручастая, чым усходняя частка, і ўтварае вялізнае ўзвышша, ад якога адыходзяць многія хрыбты Азіі. На поўнач ад Каракарума ляжыць ўсходні кітайскі Туркестан, а праз Каракарумскі перацяг (5654 м) паміж гарадамі Лег у Ладакгу і Хатан праходзіць шлях зь Індыі ва ўсходні Туркестан. У 1979 годзе праз Каракарум была пабудаваная Каракарумская шаша, якая злучыла кітайскі горад Кашгар з горадам Гасанабдал у Пакістане.

Сярэдняя вышыня хрыбта значна перавышае 6000 мэтраў, а галоўная вяршыня Каракарума Чагары з вышынёю 8611 мэтраў ёсьць другой паводле вышыні на Зямлі, саступаючы толькі Эвэрэсту ў цэнтральных Гімалаях.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads