Каралін (Хвойніцкі раён)
былы пасёлак у Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каралін[a] — былы пасёлак у Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіў у склад Паселіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя


Ці не ўпершыню фальварак Каралін[b] згаданы ў мэтрычнай кнізе Мікуліцкай Богаяўленскай царквы, калі там у 1837 годзе нарадзілася Вольга, дачка шляхціча Ігнацыя Ігнацыевага і былой сялянкі Аляксандры[c] Іванавай з роду брагінскіх Скараходаў Стравінскіх[4].
Надалей фальварак Каралін (Карлиновъ) з 300 дзесяцінамі ўгодзьдзяў названы ажно ў пачатку XX ст. У дакумэнце 1906 году, што да Брагінскага маёнтку пана Міхала Кербедзя, сказана: перад 1903 годам за аддадзены ў арэнду фальварак пан Ламановіч мусіў плаціць штогод па 2200 рублёў; пасьля плата за арэнду на 6 гадоў была павялічаная да 3000 руб.[5]
Remove ads
Заўвагі
- Ня той фальварак Каралін, пра які пісаў С. В. Марцэлеў[3], бо апошні месьціўся на тэрыторыі сучаснага Каленкавіцкага раёну.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads