Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Дзісна)
помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Дзісьне (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Дзісьне. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы места, на рагу гістарычных Парканнай і Дарашкоўскай вуліцаў. У 1958 годзе савецкія ўлады ўзарвалі касьцёл (захавалася частка муроў, цяпер адноўлены). Дзее. Твор архітэктуры віленскага барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў | |
![]() Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Места | Дзісна |
Каардынаты | 55°34′08.70″ пн. ш. 28°12′52.10″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата скасаваньня | 1882 |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1583 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторы запрасіў у Дзісну манахаў-францішканаў. У 1630 годзе з фундацыі Крыштапа Малкевіча-Хялчоўскага (ахвяраваў маёнтак Клімаўшчыну) у месьце збудавалі драўляныя кляштар з касьцёлам і званіцай. Пазьней адным з фундатараў кляштару быў Язэп Корсак.
У 1773 годзе на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Дзісна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1818 годзе замест драўлянага збудавалі мураваны кляштарны корпус.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1831 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. У 1882 годзе касьцёл значна пацярпеў ад пажару (адноўлены ў 1883 годзе).
Найноўшы час
У 1938 годзе пры касьцёле адрадзіўся кляштар францішканаў, ліквідаваны савецкімі ўладамі ў 1939 годзе. У 1958 годзе савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры з дапамогай выбухоўкі. Засталіся толькі тры сьцяны, галоўны фасад цалкам зьнішчылі.
У 2000-я гады пачалося аднаўленьне касьцёла.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 1-нэфы бязьвежавы аб’ём, які пераходзіць у магутную паўкруглую апсыду. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і тонкімі лапаткамі ў прасьценках.
Унутраная прастора перакрывалася цыліндрычным скляпеньнем на распалубках, якія абапіраліся на прысьценныя, падзеленыя пілястрамі пілёны. Апсыда вылучалася стукавым алтарам. Захаваліся фрагмэнты блакітна-белай арнамэнтальнай мазаічнай падлогі[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1900 г.
- 1909 г.
- да 1918 г.
- 1918 г.
- 1936 г.
- 1936 г.
- 1936 г.
- 1936 г.
- 1936 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Уваход
- Усярэдзіне
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads