Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Бабруйск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Бабруйск)
Remove ads

Касьцё́л Беззага́ннага Зача́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Бабруйску. Знаходзіцца на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. У 1960-я гады савецкія ўлады часткова зруйнавалі помнік.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Thumb
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
МестаБабруйск
Каардынаты53°8′31.16″ пн. ш. 29°13′7.77″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваны касьцёл у Новым Месьце збудавалі ў 1906 годзе (паводле некаторых зьвестак — у 1903 годзе) намаганьнямі ксяндза Яна Красоўскага. 9 верасьня 1912 году мітрапаліт арцыбіскуп магілёўскі Вінцэнт Ключынскі кансэкраваў сьвятыню.

У 1902/1906—1912 гадох пробашчам парафіі і дэканам бабруйскім быў ксёндз-канонік Ян Красоўскі (памёр у 1912 годзе). У 1906—1920 гадох у парафіі працавалі ксяндзы Вітальд Івіцкі, Вацлаў Пацэвіч, Ян Брэчка, Вінцэнт Латарэвіч, Караль Бялініс, Адам Пучкар-Хмялеўскі.

У 1935—1941 гадох савецкія ўлады забаранілі службы ў касьцёле, а яго будынак выкарыстоўвалі ў гаспадарчых мэтах. У 1921—1944 гадох пробашчам парафіі быў ксёндз Фэлікс Выліжынскі. У 1938 годзе яго пасадзілі ў вязьніцу. Па выхадзе на волю ў ліпені 1941 году ксёндз Выліжынскі вярнуўся на працу ў парафію, якой апекаваўся да свае сьмерці ўвосені 1944 году.

У 1946 годзе касьцёл ізноў зачынілі. У 1968 годзе — фасад помніка часткова разбурылі і ўмуравалі ў пяціпавярховы адміністрацыйны будынак, які існуе да сёньня. У 1955—1970 гадох парафіянамі апекаваўся ксёндз Мечыслаў Малыніч, які жыў у Слуцку.

У кастрычніку 1989 году ўлады пастанавілі вярнуць касьцёл вернікам, што зрабілі аднак толькі ў сакавіку 1990 году. 13 ліпеня 1990 году касьцёл кансэкраваў біскуп Тадэвуш Кандрусевіч, памылкова надаўшы яму тытул Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Па рэканструкцыі, якую 9 сьнежня 1996 году ўчыніў мітрапаліт, кардынал Казімер Сьвёнтак, у назву касьцёлу і парафіі вярнулі гістарычнае імя — Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высокімі сьпічастымі аконнымі праёмамі і пілёнамі-фіялямі ў прасьценках. Алтарная частка завяршаецца 2-гранным зубчастым шчытом. Да яе далучаецца невялікая 5-гранная апсыда з бакавымі закрысьціямі.

Усярэдзіне заля падзяляецца 4-граннымі пілёнамі на тры нэфы, высокі цэнтральны перакрываецца сьпічастым скляпеньнем, ніжэйшыя бакавыя — роўнай стольлю. Апсыду аздабляе драўляны алтар[1].

Remove ads

Сучасныя пробашчы

Больш інфармацыі Пачатак кіраваньня, Імя ...

У культуры

Апісаньне касьцёла зьмяшчаецца ў аповесьці Флярыяна Чарнышэвіча пт. «Nadberezyńcy» (польск. «Надбярэзынцы»). Аўтар паказаў яго як важны рэлігійны асяродак палякаў з Усходняй Беларусі, мэта пілігрымак і месца арганізацыі сьвятаў, якія адначасна, паводле аўтара, былі маніфэстацыямі польскасьці[3].

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Кастрычніцкая, 121

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads