Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Росіца)

каталіцкі храм у Росіцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Росіца)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Росіцы. Знаходзіцца пры ўезьдзе ў колішняе мястэчка з боку Дрысы, на беразе ракі Росіцы. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
КраінаБеларусь
ВёскаРосіца
Каардынаты55°55′11″ пн. ш. 27°45′33″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяВіцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка і нэараманскі стыль
Дата заснаваньня1911
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Стары касьцёл, 1900-я гг.
Thumb
Паштоўка з выявай новага касьцёла, 1909 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першыя зьвесткі пра касьцёл у Росіцы датуюцца другой паловай XVI ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У 1778 годзе з фундацыі Мікалая Тадэвуша Лапацінскага ў Росіцы, якая па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, збудавалі невялікі драўляны касьцёл, асьвечаны ў 1792 годзе.

Новы касьцёл з чырвонай цэглы пачалі будаваць у 1906 годзе, урачыстая кансэкрацыя сьвятыні адбылася 20 студзеня 1911 году.

Найноўшы час

Па 1917 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У Другую сусьветную вайну ён зноў пачаў дзеяць, пазьней будынак выкарыстоўваўся савецкімі ўладамі ў гаспадарчых мэтах. У 1988 годзе касьцёл вярнулі каталікам.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з шырокім трансэптам і 5-граннай апсыдай з закрысьціямі. Фасад мае 3-часткавую кампазыцыю: паміж высунутымі наперад бакавымі вежамі 2-гранны шчыпец. Такім жа шчыпцом завяршаецца прастакутны партал аркавага ўваходнага праёма, над якім — акно-трыфорыюм. Над бакавымі аркавымі ўходамі — вокны-біфорыюмы. Яруснасьць і шматплянавасьць франтальнаму фасаду надаюць бакавыя нізкія 5-гранныя эркеры. Будынак мае багатую плястыку: шырокія лапаткі, аркатурныя фрызы, архівольты аконных праёмаў, карнізы з сухарыкамі[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads