Касьцёл Перамяненьня Пана (Германавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Перамяненьня Пана (Германавічы)
Remove ads

Касьцёл Перамяненьня Пана — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Германавічах. Знаходзіцца насупраць палацава-паркавага ансамбля Шырынаў, на беразе ракі Дзісны. Дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Перамяненьня Пана
Thumb
Касьцёл Перамяненьня Пана
КраінаБеларусь
ВёскаГерманавічы
Каардынаты55°24′58″ пн. ш. 27°43′53″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяВіцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльвіленскае барока
ЗаснавальнікІгнацы Шырын[d]
Дата заснаваньня1787
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Перамяненьня Пана на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана на Вікісховішчы

У некаторых крыніцах значыцца пад тытулам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, аднак у касьцельным архіве прыводзіцца тытул Перамяненьня Пана.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Будаваўся ў 1770—1787 гадох з фундацыі ўладальніка маёнтку Ігнація Зрыні-Шырына як грэцка-каталіцкая (уніяцкая) царква Сьвятога Спаса.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Германавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1810 годзе ён стаў парафіяльным, у другой палове XIX ст. парафія налічвала больш за 3 тысячы вернікаў.

Найноўшы час

У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога прыстасавалі пад гаспадарчыя патрэбы. У 1988 годзе сьвятыню вярнулі каталікам. 31 кастрычніка 1988 году касьцёл паўторна асьвяцілі.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры віленскага барока. Мае падоўжаную сымэтрычна-восевую ярусную кампазыцыю, якую ўтвараюць прастакутны ў пляне нэф і акруглая апсыда зь нізкімі бакавымі закрысьціямі. Франтальны фасад мае выгляд плястычнай архітэктурнай кулісы вэртыкальна скіраванай кампазыцыі. Ажурнасьць і скульптурнасьць 5-ярусных чацьверыковых вежаў дасягаецца выкарыстаньнем скразных лучковых і аркавых праёмаў, круглых люкарнаў, кутніх лапатак, увагнутымі гранямі верхніх ярусаў. Паміж вежамі разьмяшчаецца высокі фігурны шчыт зь пілястравым портыкам. Плястычна насычаны галоўны фасад кантрастава спалучаецца з роўнічнымі сьценамі асноўнага аб’ёму. У архітэктурным дэкоры выкарыстоўваюцца лучковыя сандрыкі, рустыка, фігурныя філёнгі, тонкапрафіляваныя карнізы. Уваход вылучаецца портыкам.

Усярэдзіне нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на падпружных арках зь люнэтамі высока ўзьнятых лучковых аконных праёмаў, пераходзіць у прастору 5-граннай алтарнай часткі. Пэрымэтрам залі праходзіць прафіляваны антаблемэнт, дэкараваны расьлінным арнамэнтам. Сьцены падзяляюцца канэляванымі пілястрамі. Над вузкім нартэксам на 2 слупах, аркадзе і крыжовых скляпеньнях узносяцца выгнутыя дугой хоры, дэкараваныя канэляванымі пілястрамі паміж якімі ракайльнае пано зь ляпнымі выявамі музычных інструмэнтаў. Аздабленьне інтэр'еру дапаўняе арнамэнтальна-расьлінная размалёўка верхняй часткі муроў і падпружных арак[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads