Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў (Віцебск)
рыма-каталіцкі касьцёл у Віцебску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіўся ў цэнтры места, на ўсходнім баку Рынку з боку Вялікай вуліцы. Касьцёл дзеяў да 1937 году, кляштар — да 1832 году. Твор архітэктуры віленскага барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў | |
![]() Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′41.1″ пн. ш. 30°12′25.4″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1952 |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў | |
![]() |
Комплекс Віцебскага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, якія ўтваралі замкнёны ўнутраны двор[1]. У 1961 годзе савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і кляштар (захаваліся падмуркі).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1676 годзе ваявода Ян Антоні Храпавіцкі запрасіў у Віцебск айцоў-бэрнардынаў, якія ў 1685 годзе збудавалі тут першыя драўляныя будынкі. Празь непрацяглы час кляштар згарэў, у 1700 годзе яго адбудавалі. У час пажару 1733 году касьцёл зноў згарэў.
У 1742—1761 гадох вялося будаваньне мураваных касьцёла і кляштару з фундацыі Казімера і Тэклі (з Ларскіх) Саковічаў. У 1768 годзе беларускі біскуп-суфраган Фэлікс Тавянскі асьвяціў касьцёл пад тытулам Сьвятога Антонія. Праект мураванага комплексу распрацаваў архітэктар Юзэф Фантана, над аздобай інтэр’еру таксама працавалі Людвік Яздоўскі і Ян Азялевіч[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. З 1843 году касьцёл дзеяў як парафіяльны. Спустошаны кляштарны корпус у 1844 годзе адабралі пад дзяржаўныя ўстановы Расейскай імпэрыі.
У 1882 і 1898 гадох у касьцёле праводзіўся рамонт.
Найноўшы час
У 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і ў 1939 годзе адкрылі ў яго будынку антырэлігійны музэй. У Другую сусветную вайну касьцёл атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1961 годзе савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
У 2001 годзе ў Віцебску зарэгістравалі рымска-каталіцкую парафію Сьвятога Антонія. Існуе плян аднаўленьня помніка архітэктуры.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл
Касьцёл — 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Галоўны фасад падзяляўся разьвітым антаблемэнтам на 2 ярусы, аздобленыя паўкалёнамі і пілястрамі. Верхні ярус завяршаўся франтонам і 2 вежамі з валютамі і купаламі-банямі. Аконныя праёмы мелі лучковыя і паўцыркульныя аркавыя завяршэньні. З бакоў прэзьбітэрыюма разьмяшчаліся сымэтрычныя прастакутныя закрысьціі.
Інтэр’ер аздабляла ордэрная плястыка і лепка. Галоўны акцэнт — 2-ярусны барокавы алтар. Першы ярус алтара меў выгляд карынфскай калянады, што несла прафіляваны антаблемэнт, другі — прастакутнага шчыта зь ляпным пано «Глёрыя» і бакавымі валютамі зь фігуркамі анёлаў. Падобны выгляд мелі бакавыя алтары. Падлога была з тэракотавай пліткі. Сярод касьцельнага начыньня вылучаўся абраз-палатно «Святы Язафат» у фігурнай разной раме ў стылі ракако.
Кляштарны корпус
Кляштарны корпус — П-падобны ў пляне 3-павярховы будынак, які далучаўся да паўднёвага фасаду касьцёла і ўтвараў квадратны замкнёны ўнутраны двор. Меў галерэйны плян.
Remove ads
Галерэя
Пляны і абмеры
- Пляны і абмеры
- 1832 г.
- 1832 г.
- 1839 г.
- 1839 г.
- 1839 г.
- 1846 г.
- 1846 г.
- 1846 г.
- 1846 г.
- 1846 г.
- 1868 г.
- 1868—1873 гг.
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- Г. Ляйбовіч, каля 1760 г.
- 1790-я гг.
- Ю. Пешка, каля 1800 г.
- Ю. Пешка, каля 1800 г.
- Ю. Пешка, каля 1800 г.
- Ю. Пешка, каля 1800 г.
- па 1816 г.
- 1819 г.
- 1845 г.
- 1873 г.
- Н. Орда, 1875—1876 гг.
- 1876 г.
- 1873 г.
- 1883 г.
- 1885 г.
- 1893 г.
- М. Шагал, 1917 г.
- М. Дабужынскі, 1919 г.
- Д. Якерсон, 1922 г.
- Д. Якерсон, 1920-я гг.
- Я. Мінін, 1927 г.
- 1943—1944 гг.
- 1943—1944 гг.
- 1846 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1860—1893 гг.
- С. Юркоўскі, 1867 г.
- С. Юркоўскі, 1867 г.
- С. Юркоўскі, 1867 г.
- 1863—1873 гг.
- 1873 г.
- С. Юркоўскі, 2-я пал. XIX ст.
- 1890-я гг.
- 1899 г.
- 1899 г.
- 1899 г.
- 1900 г.
- 1900 г.
- 1900 г.
- 1907 г.
- 1909 г.
- 1909 г.
- 1909 г.
- 1909 г.
- 1910 г.
- 1910 г.
- да 1911 г.
- 1912 г.
- 1912 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 1918 г.
- 1920-я гг.
- В. Авітоўскі, 1926—1929 гг.
- да 1930 г.
- 1930 г.
- 1930-я гг.
- да 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- ліпень 1941 г.
- ліпень 1941 г.
- 29 верасьня 1941 г.
- 1941—1942 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1942 г.
- 1942 г.
- 1943—1944 гг.
- 1944 г.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads