Касьцёл Сьвятога Юрыя (Варняны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Юрыя (Варняны)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Юрыя — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Варнянах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Thumb
Касьцёл Сьвятога Юрыя
КраінаБеларусь
ВёскаВарняны
Каардынаты54°43′37.81″ пн. ш. 26°00′32.30″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока
Аўтар праектуАўгуст Касакоўскі[d]
Першае згадваньне1462
Дата заснаваньняXV ст.
СтатусАхоўная зона
Сайтvarnyany.www.by
Касьцёл Сьвятога Юрыя на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Касьцёл Сьвятога Юрыя на Вікісховішчы

Утварае адзіны архітэктуры комплекс з домам аптэкара і плябаніяй і выступае кампазыцыйнай дамінантай унікальнага ансамблю забудовы мястэчка[1].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Плян Рынку, 1939 г.

Вялікае Княства Літоўскае

У 1462 годзе ўладальніца маёнтку Марына Сангайлава ахвяравала грошы на будаваньне драўлянага касьцёла Божага Цела і плябаніі. У XVI ст. ваявода менскі і смаленскі Ян Абрамовіч забраў будынак касьцёла пад кальвінскі збор. Наступны ўладальнік мястэчка, староста старадубскі Самуэль Абрамовіч, які перайшоў у каталіцтва, у 1654 годзе вярнуў будынак каталікам.

З 1743 году пры касьцёле служылі манахі-рохіты. У 1767—1769 гадох паводле праекту архітэктара А. Казакоўскага з фундацыі ўладальніцы мястэчка Марыі Абрамовіч вялося будаваньне мураванага касьцёла. У 1770 годзе побач з касьцёлам збудавалі дом аптэкара і плябанію[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Варняны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады спынілі дзейнасьць рохітаў у Варнянах.

Будынак касьцёла рэканструявалі ў 1880 і 1909 гадох.

Найноўшы час

Па Другой Сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, які пазьней прыйшоў у заняпад.

У 1980-я гады помнік рэстаўравалі, па чым 11 сакавіка 1990 году вярнулі вернікам.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам. Дынамічная вэртыкальная кампазыцыя ствараецца выцягнутымі прапорцыямі 2 вежаў зь фігурнымі ківорыямі, 2-ярусным шчытом паміж імі і высокімі аркавымі праёмамі і нішамі. Бакавыя фасады аздабляюцца падвойнымі пілястрамі ў прасьценках аркавым аконных праёмаў. Гарызантальная расшыўка цокальнай часткі падкрэсьлівае вэртыкальны рух увагнута-пукатай фасаднай роўніцы. Яруснасьць падкрэсьліваюць разьвітыя тонкапрафіляваныя карнізныя пасы, архітэктурную плястыку ствараюць прафіляваныя цягі, ліштвы, вязкі пілястраў, фігурныя завяршэньні вежаў і франтона. З бакоў прэзьбітэрыюму разьмяшчаюцца нізкія сымэтрычныя аб’ёмы закрысьціяў.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі і падзяляецца сыстэмай пілястраў і злучаных падпружных арак на дзьве часткі. Над нартэксам месьцяцца хоры з плястычным хвалістым абрысам агароджы. Алтары аздабляліся абразамі мастака С. Чаховіча і яго вучняў.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads