Ян Абрамовіч
(пам. 1602) ваявода менскі і смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Абрамовіч, таксама Ян Абрагамовіч (? — 19 красавіка 1602) — дзяржаўны дзяяч ВКЛ. З шляхецкага роду Абрамовічаў. Бацька Мікалая Абрамовіча.
Remove ads
Палітычная дзейнасьць
Сын Абрама Езафовіча. Выхоўваўся пры двары Мікалая Радзівіла Рудога. Падтрымліваў кальвінскую галіну Радзівілаў і іх апазыцыйную да Польшчы палітыку. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне. Віленскі войскі ў 1570 і падваявода ў 1572—1589, прэзыдэнт дорпацкі ў 1589—1601. Староста лідзкі ад 1579 й вэндэнскі ад 1589. На сойме 1585 дамагаўся ўключэньня Інфлянтаў у склад ВКЛ. Ваявода менскі 1593—1596 і смаленскі ад 1596 (абедзьве пасады атрымаў дзякуючы Крыштапу Радзівілу Перуну). У 1596 выступаў супраць узначальваньня віленскае дыяцэзіі палякам Бэрнардам Мацяёўскім.
Remove ads
Погляды й грамадзкая дзейнасьць
Адзін з кіраўнікоў кальвіністаў у ВКЛ, быў таксама шчыльна зьвязаны з праваслаўнымі (у тым ліку з князем Канстантынам Астроскім). Ягоная жонка Ганна Дарота з Валовічаў была апякункай віленскага праваслаўнага Сьвятадухава брацтва. У 1581 уступіў у канфлікт зь віленскім біскупа Юр’ем Радзівілам адносна юрысдыкцыі біскупа ў справах веры. Удзельнічаў у дыскусіях зь езуітамі ў Вільні ў 1585 і 1599, у дысыдэнцкіх зьездах у Торуні ў 1595 і ў Вільні ў 1599. У сваім маёнтку Варняны ў Віленскім павеце (валодаў ад 1587) збудаваў кальвінскі збор, школу й шпіталь. Напісаў кнігу «Меркаваньне ліцьвіна пра куплю таньней збожжа й больш дарагі продаж» (Zdanie Litwina, o kupczy taniej zboża a drogiej sprzedaży; 1595). Апякаў Андрэя Воляна й Яна Радвана, якога схіліў да напісаньня паэмы «Радзівіліяда». Сваім коштам выдаў кальвінскі катэхізіс віленскага прапаведніка С. Суроўскага (Вільня, 1598).
З нагоды ягонае сьмерці аднавернікі надрукавалі «Арацыю на жалобную сьмерць і пахаваньне вялікага патрону Збору Божага й мудрага сэнатара» (Oracya na żałobną śmierć i pogrzeb wielkiego patrona Zboru Bożego i mądrego Senatora).
Remove ads
Уладаньні
Валодаў маёнткамі Дубнікі й Язаў у Віленскім павеце, Сьвіраны, Сураж і Кабыльнік у Ашмянскім.[1]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads