Варняны
вёска ў Варнянскім сельсавеце Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варня́ны[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Газоўкі. Цэнтар сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1128 чалавек. Знаходзяцца з 14 км на поўнач ад Астраўцу, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай.
Варняны — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Юрыя ў стылі віленскага барока, сядзібна-паркавы комплекс Абрамовічаў і гістарычная местачковая забудова, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Абрамовічаў.
Remove ads
Назва
Варна (Warno) — імя германскага паходжаньня[2].
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Варняны ўтварыўся ад асновы «араць»[3].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Wornyany (11 і 13 сакавіка 1523 году)[4]; Воръняны… Ворняны (1553 год)[5].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Варняны датуецца 1391 годам. Пад 1397 годам яны ўпамінаюцца ў ліку паселішчаў, якія Ягайла перадаў Віленскаму капітулу. У 1462 годзе Марыя Сангайлава заснавала тут касьцёл. У пачатку XVI ст. маёнткам валодалі Пронскія і Сьвірскія. Апошнія збудавалі тут новы касьцёл. У 1-й палове XVI стагодзьдзя часткай Варнянаў валодалі Чыжы (Чыжэвічы), у канцы XVI ст. маёнтак перайшоў у валоданьне Абрамовічаў.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Варняны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва. У канцы XVI ст. ваявода смаленскі Ян Абрамовіч заснаваў тут кальвінскі збор, пры якім да 1654 году дзеялі шпіталь і школа. У 1688 годзе Варняны атрымалі статус мястэчка.
У другой палове XVIII ст. у Варнянах правялі рэканструкцыю цэнтральнай часткі мястэчка на аснове рэгулярнай ансаблевай забудовы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Варняны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1880-я гады ў мястэчку было 24 будынкі, касьцёл, малітоўны дом, школа, прытулак, 18 крамаў, карчма; праводзіліся штотыднёвыя таргі і 12 кірмашоў штогод. Пры маёнтку працавалі млын, цагельня, бровар. У 2-й палове XIX — 1-й палове XX стагодзьдзяў Варняны знаходзіліся ў валоданьні Сьнядэцкіх і Хамінскіх.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Варняны занялі войскі Нямецкай імпэрыі
- Старая графіка Варнянаў
- Агульны выгляд, 1824 г.
- Сядзіба, 1824 г.
- Сядзіба Абрамовічаў. Н. Орда, 1875—1877 гг.
- Касьцёл Сьвятога Юр’я. Н. Орда, 1875—1877 гг.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Варняны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. У 1919—1920 гадох у Варняны ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Варняны ўвайшлі ў БССР, дзе з 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году Варнянскі сельсавет уваходзіў у склад Ашмянскага раёну. На 1970 год у вёсцы быў 341 двор, на 1992 год — 445, на 1995 год — 481. У 2000-я гады Варняны атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.
- Мястэчка старых здымках
- Касьцёл, да 1939 г.
- Інтэр'ер касьцёла, да 1939 г.
- Палац, 1900 г.
- Палац, 1900 г.
- Інтэр’ер палаца, 1900 г.
- Вежа, 1914 г.
- Карчма. Я. Булгак, 1930 г.
- Вуліца, 1938 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Варнянах працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, клюб.
Эканоміка
Цэнтар сельскагаспадарчага прадпрыемства «Варняны».
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Забудова гістарычная: будынкі аптэкі (1770), карчмы (XVIII ст.), плябаніі (1770)
- Касьцёл Сьвятога Юрыя (1767—1769)
- Млын водны (XIX ст.)
- Сядзіба Абрамовічаў (XIX ст.)
- Могілкі: старыя каталіцкія; вайсковыя часоў I Сусьветнай вайны; польскіх жаўнераў, палеглых у 1920
Страчаная спадчына
- Палац Абрамовічаў (XVIII ст.)
Галерэя
- Краявіды Варнянаў
- Касьцёл. Брама
- Сядзіба. Вартавая вежа
- Сядзіба. Парк
- Сядзіба. Гаспадарчая пабудова
- Забудова Рынку
- Забудова Рынку
- Карчма
- Млын
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads