Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак (Вільня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіўся ў Старым Месьце, пры зьбегу вуліцаў Конскай і Ўсіх Сьвятых, на сучасным пляцы Сьвятога Язэпа[a]. Твор архітэктуры барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак | |
![]() Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′33″ пн. ш. 25°17′08″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Стэфан Пац |
Дата заснаваньня | 1668 |
Дата скасаваньня | 1876 |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак на мапе Летувы ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак | |
![]() |
Комплекс Віленскага жаночага кармэліцкага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У 1876—1877 гадох помнік зьнішчылі ўлады Расейскай імпэрыі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Кляштар кармэлітак у Вільні заснавалі ў 1838 годзе падканцлер Стэфан Пац і яго жонка Ганна Мацыбэла з Рудамінаў-Дусяцкіх[1]. Дзеля патрэбаў кляштару яны набылі ў месьце некалькі камяніцаў.
Па бацьку новым фундатарам стаў Крыштап Жыгімонт Пац, зь ініцыятывы якога замест драўляных касьцёла і кляштару збудавалі мураваныя. Будаваньне кляштару вялося ў 1646—1649 гадох, касьцёла — пачалося ў 1655 годзе, але спынілася праз вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. У 1667 годзе сёстры-кармэліткі вярнуліся ў Вільню і будаваньне працягнулася. У 1692 годзе віленскі біскуп Канстантын Казімер Бжастоўскі асьвяціў касьцёл.
На 1772 году ў кляштары было 15 сёстраў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна зачынілі касьцёл, а ў 1876—1877 гадох — зруйнавалі комплекс дзеля будаваньня на гэтым месцы рынку, які віленцы з часамі назвалі «Басячкамі» ў памяць пра кляштар. Аднак празь нязручнае месца знаходжаньня рынак праіснаваў тут толькі да 1906 году.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была выцягнутая ў пляне бязьвежавая 1-нэфавая базыліка з трансээптам у форме лацінскага крыжа. На скрыжаваньні нэфу і трансэпту над дахам узвышалася сыгнатурка. Галоўны фасад завяршаўся фігурным шчытом з валютамі, аздабляўся калёнамі і пілястрамі тасканскага ордэру. Уваходны партал вылучаўся паўкалёнамі, злучанымі аркавым карнізам. У нішах знаходзіліся фігуры сьвятых апосталаў Пятра і Паўла.
Інтэр’ер аздаблялі пяць алтароў.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- Н. Орда, 1875 г.
- С. Каліноўскі, 1877 г.
- Л. Балзункевіч, 1877 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- Ю. Чаховіч, 1870—1876 гг.
- Ю. Чаховіч, 1876—1877 гг.
- Ю. Чаховіч, 1877 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads