Стэфан Пац
(1587—1640) падканцлер літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэфан Пац (1587 — 17 лістапада 1640) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі надворны (1630) і вялікі літоўскі (1630—1635), падканцлер вялікі літоўскі (з 1635).
Быў старостам берасьцейскім, прэнскім і ваўкавішкаўскім.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Мікалая, падкаморыя берасьцейскага, і Соф’і з Сапегаў.
Навучаўся ў Італіі, па вяртаньні ў Вялікае Княства Літоўскае атрымаў пасады каралеўскага сакратара (з 1611), пісара вялікага літоўскага (1615—1630), рэфэрэндара сьвецкага (1626—1630) і іншыя.
Браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618)[8].
Шчыры каталік, фундаваў кляштар кармэлітак і касьцёл Сьвятога Язэпа ў Вільні, таксама спрыяў будове касьцёла Сьвятой Тэрэзы.
У шлюбе з Ганнай Дусяцкай меў сыноў Станіслава, Крыштапа Жыгімонта і Мікалая Стэфана, а таксама дачок Соф’ю і Ганну.
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія Стэфана Паца
- Радавод С. Паца, 1640 г.
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads