Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Воўпа)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воўпе. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка, каля могілак[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі позьняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
![]() Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Воўпа |
Каардынаты | 53°22′13″ пн. ш. 24°21′25″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Рымска-каталіцкая парафія ў Воўпе ўтварылася ў 1474 годзе. У 1477 годзе ўладальнік маёнтку ваявода віленскі Алехна Судзімонтавіч разам з жонкай Ядвігай фундавалі тут першы драўляны касьцёл, кансэкраваны 27 красавіка таго ж году віленскім біскупам Янам Ласовічам. У 1526 годзе Павал Гальшанскі фундаваў у касьцёле алтар Сьвятой Ганны.
У 1618 годзе з фундацыі віленскага біскупа Яўстаха Валовіча на месцы старога касьцёла збудавалі новы драўляны. У 1630-х гадох гэты касьцёл згарэў, яго адбудавалі каля 1640 году з фундацыі князя Казімера Льва Сапегі і яго жонкі Тэадоры Крыстыны. У 1679 годзе віленскі біскуп-суфраган Мікалай Слупскі кансэкраваў адбудаваны касьцёл.
У 1773 годзе з фундацыі Юзэфа Казімера Касакоўскага замест старога струхнелага збудавалі новы драўляны касьцёл, кансэкраваны 10 сакавіка 1776 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Воўпа апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1858 годзе каля касьцёла збудавалі новую драўляную вежу-званіцу. У 1890 годзе ў касьцёле зрабілі новы амбон.
Найноўшы час
За савецкім часам касьцёл працягваў дзеяць.
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі позьняга барока. Гэта падоўжаны прастакутны ў пляне зруб, з бакоў якога далучаюцца 5-гранныя крылы трансэпта. У канцы алтарнай часткі нэфу (з паўночнага захаду) вылучаюцца перагародкамі тры закрысьціі. Галоўны фасад мае тры часткі: цэнтральная ў выглядзе неглыбокага рызаліту завяршаецца атыкам і трыкутным франтонам, бакавыя ўтвараюцца дзьвюма 2-яруснымі вежамі зь нізкімі шатровымі дахамі і фігурнымі шпілямі над імі. Нэф накрываецца ламаным гонтавым дахам зь вежачкай над алтарнай апсыдай, бакавыя прыбудовы — вальмавымі. Гарызантальна ашаляваныя сьцены падзяляюцца высокімі прастакутнымі і лучковымі аконнымі праёмамі, умацоўваюцца вэртыкальнымі брусамі-лапаткамі. З бакоў прастакутнага ўваходнага праёму на высокіх бутавых пастамэнтах стаяць дзьве скульптуры анёлаў.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай бэлькавай стольлю, аформленай філёнгамі ў выглядзе несапраўдных кесонаў. Аркавымі праёмамі з нэфам злучаюцца бакавыя прыбудовы. Вылучаецца драўляны разьбяны галоўны алтар — помнік манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва першай паловы XVII ст., які спалучаў рысы маньерызму і раньняга барока. У інтэр’еры захоўваюцца абразы «Зьвеставаньне» (сярэдзіна XVII ст.), «Маці Божая Чанстахоўская» (XVII ст.), «Маці Божая зь дзіцем і сьвятымі Дамінікам і Кацярынай Сіенскай» (XVIII ст.), «Стыгматызацыя Сьвятога Францішка» (1888 год)[1].
Касьцельны пляц атачаецца невысокай бутавай агароджай, галоўны ўваход пазначаецца брамай у выглядзе чатырох грувасткіх цагляных атынкаваных слупоў. Направа ад касьцёла стаіць асобная 2-ярусная вежа-званіца.
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- да 1901 г.
- 1908 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Галоўны алтар
- Бакавы алтар
- Фрагмэнт алтара
- Хоры
- Званіца
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads