Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў (Нясьвіж)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне Старога Места, на гістарычнай Бэрнардынскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры раньняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў  | |
Кляштар бэрнардынаў  | |
| Краіна | Беларусь | 
| Места | Нясьвіж | 
| Каардынаты | 53°13′19.69″ пн. ш. 26°40′47.60″ у. д. | 
| Канфэсія | Каталіцкая царква | 
| Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія | 
| Архітэктурны стыль | барока | 
| Заснавальнік | Мікалай Крыштап Радзівіл Сіротка | 
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь | 
Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў  | |
Комплекс Нясьвіскага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі перабудавалі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату, па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі будынак касьцёла (захаваліся падмуркі). З савецкіх часоў кляштарны корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Кляштар бэрнардынаў у Нясьвіжы заснавалі ў 1598 годзе з фундацыі братоў Мікалая «Сіроткі» і Юрыя Радзівілаў. У XVII ст. да касьцёла прыбудавалі капліцы Сьвятога Францішка і Сьвятой Ганны. З 1628 году пры кляштары дзеяла школа тэалёгіі, ператвораная ў 1654 годзе ў школу філязофіі.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1655 годзе кляштар спалілі, да 1662 году комплекс адбудавалі. Пры касьцёле дзеялі тры брацтвы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па пажары, у 1802—1822 гадох комплекс адбудавалі. На 1804 год у кляштары было 15 манахаў, 12 студэнтаў, у бібліятэцы — 1199 кніг. Пры кляштары працавала суконная фабрыка.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія гвалтоўна ліквідавалі кляштар, у 1870[1] годзе касьцёл перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Кляштарны корпус прыстасавалі пад вайсковыя кашары.
У 1911 годзе ў былым касьцёле праводзіўся рамонт.
Найноўшы час
Улады міжваеннай Польскай Рэспублікі пакінулі будынкі за новаўтворанай Аўтакефальнай праваслаўнай царквой. У Другую сусьветную вайну комплекс атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.
Remove ads
Архітэктура

Касьцёл
Касьцёл — 3-нэфавая базыліка з павышаным цэнтральным нэфам пад 2-схільным і больш нізкімі бакавымі нэфамі пад 1-схільнымі дахамі. 2-ярусны галоўны фасад завяршаўся трыкутным франтонам, у першым ярусе на цэнтральнай восі разьмяшчаўся аркавы партал галоўнага ўвахода[2]. Роўнічныя бакавыя фасады рытмічна падзяляліся аркавымі і прастакутнымі аконнымі праёмамі (адпаведна галоўнага і бакавых нэфаў), а таксама пілястрамі ў прасьценках.
У крыпце знаходзіліся надмагільлі фундатараў, у тым ліку Міхала Казімара Рэйтана. Статуя «Ўкрыжаваньне» лічылася цудоўнай. Мастацкую цікавасьць мелі абразы Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Кацярыны, Ганны, Антонія і Францішка.
Кляштар
Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які далучаўся да падоўжнага бакавога фасаду касьцёла.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
 - 1604 г.
 - З мапы Гірша Ляйбовіча, XVIII ст.
 - Н. Орда, 26 ліпеня 1876 г.
 - Н. Орда, 26 ліпеня 1876 г.
 
- Паводле Н. Орды, 1877 г.
 - Фрагмэнт, 1877 г.
 - С. Гольц, 1869 г.
 - 1911 г.
 
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
 - Да маскоўскай перабудовы, 1900 г.
 - Па маскоўскай перабудове, 1905 г.
 - 1917 г.
 - да 1918 г.
 
- да 1918 г.
 - 1918 г.
 - А. Абухоўскі, 1927 г.
 - 1937 г.
 
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
 - Агульны выгляд
 - З боку вуліцы
 - Двор
 - Фрагмэнт
 
Дадатковыя зьвесткі
- Касьцёл атрымаў тытул Сьвятой Кацярыны ў памяць памерлай дачкі Мікалая Крыштопа Радзівіла «Сіроткі»
 - У час перабудовы касьцёла пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у выніку якой зьнішчылі галоўны і 6 бакавых алтароў, адбылося 5 пажараў
 
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гейсіка, 1
 
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
