Касьцёл Сьвятой Тэрэзы і кляштар піяраў (Шчучын)

помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Шчучыне (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятой Тэрэзы і кляштар піяраў (Шчучын)
Remove ads

Касьцёл Сьвятой Тэрэзы і кляштар піяраў — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Шчучыне. Знаходзіцца ў цэнтры места пры гістарычным Рынку[a], на беразе ракі Тураўкі. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Тэрэзы і кляштар піяраў
Thumb
Касьцёл Сьвятой Тэрэзы і кляштар піяраў
КраінаБеларусь
МестаШчучын
Каардынаты53°36′22″ пн. ш. 24°44′26.50″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльклясыцыстычная архітэктура[d]
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Сьвятой Тэрэзы і кляштар піяраў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятой Тэрэзы і кляштар піяраў
Касьцёл Сьвятой Тэрэзы і кляштар піяраў
Касьцёл Сьвятой Тэрэзы і кляштар піяраў на Вікісховішчы

Комплекс складаецца з касьцёла, будынка кляштару (калегюіму) і капліцы. У піярскім калегіюме навучаліся геоляг Ігнат Дамейка, філёзаф Казімер Нарбут, гісторык Мацей Догель, паэт Юльян Корсак, натураліст Станіслаў Юндзіл ды іншыя.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1718 годзе ўладальнік Шчучына войскі полацкі Юзэф Глябіцкі фундаваў у мястэчку калегюім піяраў. Ён перадаў манахам парафіяльны касьцёл Сьвятога Юрыя, заснаваны ў 1436 годзе.

У 1726 годзе гэтую фундацыю пацьвердзіла дачка Ю. Глябіцкага Тэрэза Сцыпіён, якая ў 1742 годзе запрасіла сюды сясьцёр міласэрнасьці і заснавала шпіталь.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Шчучын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і калегіюм працягвалі дзеяць. У 1826—1829 гадох з фундацыі князя Францішка Ксавэрыя Друцкага-Любецкага збудавалі новыя мураваныя касьцёл і калегіюм.

Па выкрыцьці расейскай паліцыяй у Шчучыне філіі віленскага таварыства філяматаў у 1825 годзе навучальную ўстанову ператварылі ў звычайную 4-клясную павятовую вучэльню. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл працягваў дзеяць як парафіяльны.

Найноўшы час

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі кляштар манахам-піярам, якія былі ў ім Другой сусьветнай вайны.

У 1959 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1987—1989 гадох праводзілася рэстаўрацыя касьцёла[1]. У 1988 годзе касьцёл вярнулі вернікам, неўзабаве зноў пачаў дзеяць кляштар піяраў.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Касьцёл на паштоўцы, да 1915 г.

Касьцёл

Касьцёл — выцягнутая падоўжнай восьсю крыжова-купальная аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя, у якой дамінуе высокі купал на васьмерыковым барабане над сяродкрыжжам. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваецца дарычны ордэр. Галоўны фасад мае выгляд 4-калённага портыка. Вось сымэтрыі падкрэсьліваецца ўваходным праёмам з сандрыкам, акном у фігурнай ліштве і люкарнай на франтоне. Бакавыя фасады падзяляюцца высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, аформленымі рустоўкай і завершанымі антаблемэнтам.

Усярэдзіне сьцены падзяляюцца паўкалёнамі і аздабляюцца ўсім пэрымэтрам шырокім карнізам. У алтары драўляная скульптура Маці Божай Фацімскай[2].

Кляштар

Кляштарны корпус — 2-павярховы працяглы будынак складай формы, вылучаны ў цэнтры 4-калённым портыкам і рытмічна падзелены прастакутнымі аконнымі праёмамі.

У двары кляштару знаходзіцца 2-ярусная 4-гранная капліца пад 2-схільным дахам.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 1

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads