Юльян Корсак

польскамоўны паэт, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Юльян Корсак
Remove ads

Юльян Корсак (25 лютага 1806, Страла[3]30 жніўня 1855) — польскамоўны паэт і перакладчык. Сябра Адама Міцкевіча і Антонія Эдварда Адынца, зь якімі вёў ліставаньне.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Сядзіба Корсакаў у Страле на малюнку Напалеона Орды.

Прадстаўнік шляхецкага роду Корсакаў гербу «Ліс», сын Яна і Караліны з Ордаў[4].

Навучаўся ў Шчучынскай школе піяраў і Віленскім ўнівэрсытэце (1823—1826). У 1829 годзе жыў у Санкт-Пецярбургу. У 1830 годзе вярнуўся ў свой маёнтак Стралу (цяпер Зьдзецельскі раён). Ажаніўся зь Юзэфай Мацкевіч. Апошнія гады жыў у Наваградку.

Аўтар зборнікаў «Вершы» (1830, 2-е выд. 1836) і «Новыя вер­шы» (т. 1—2, 1840), якія зьмяшчаюць і творы беларускай тэматыкі: «Да Нёма­на», «Да І(гната) Д(амейкі)» і інш. Пад уплывам творчасьці Адама Міцкевіча засвоіў рамантычны стыль лірычнай паэзіі, у якім выкарыстоўваў клясычныя і беларускія фальклёрныя матывы. Перакладаў на поль­скую мову Піндара, Вэргіліюса, Гарацыюса, Дантэ, Фрыдрыха Шылера, Джорджа Байрана, Ўільяма Шэксьпіра.

Некаторыя вершы Юльяна Корсака («Пілігрым», «Баркарола») паклаў на музыку Станіслаў Манюшка. Уладзіслаў Сыракомля прысьвяціў Ю. Корсаку артыкул «Нататкі з дзіцячых уражаньняў» (1853).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads