Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў (Мазыр)
помнік архітэктуры XVIII ст. у Мазыры From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Унебаўзя́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і і кля́штар цыстэрыя́наў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мазыры. Знаходзіцца ў прадмесьці Кімбараўцы, на гістарычнай вуліцы Кімбараўцы[a], на правым беразе ракі Прыпяці. Твор архітэктуры барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў | |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў, 1916 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Мазыр |
Каардынаты | 52°01′51.20″ пн. ш. 29°18′06.40″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | 1711 |
Дата скасаваньня | 1842 |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў |
Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса, званіцы і брамы. Касьцёл дзее.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
У 1711 годзе кляштар цыстэрыянаў у Кімбараўцы фундаваў кашталян наваградзкі Антоні Аскерка. У 1717 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны ахвяраваў кляштару 30 валок зямлі, а Аўгуст Сас у 1742 годзе годзе яшчэ 20. З 1730 году і да скасаваньня кляштару цыстэрыяны ўтрымлівалі парафію[1]. У 1740-я і 1780-я гады яго мэцэнатамі выступалі Рафал Аляіз і Казімер Мацей Аскеркі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мазыр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1825 годзе манахі мелі юрыдыку ў Кімбараўцы з шасьцю дамамі, вёскі Новікі і Юхнаўку (18 дымоў), 24 валокі зямлі ворнай і пад лесам. Да парафіі, якая налічвала каля 3 000 [b] верных, належалі капліцы ў вёсках Кочышчах, Кузьмічах, Навіках, Санюках, Юзафоўцы, маёнтку Нароўлі. Пры кляштары дзеяла школа (у 1819 годзе было 10 вучняў), існавала бібліятэка ў 850 тамоў[1].
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
За савецкім часам у кляштарных будынках разьмясьцілася фабрыка.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Галоўны фасад завяршаўся франтонам плаўнага ўвагнута-пукатага абрысу з бакавымі валютамі. Роўніца фасаду падзялялася высокімі пілястрамі, паміж якімі на другім ярусе ў аркавых эксэдрах разьмяшчаліся скульптуры сьвятых. Пасярод дахоўкі на 8-гранным барабане ўзносіўся купал-баня зь ліхтаром. Нэф завяршала паўкруглая апсыда. Уваход вылучаўся 5-гранным прытворам-барбаканам.
Перад касьцёлам стаяла мураваная брама адзінага зь ім архітэктурна-стылёвага разьвязку. З правага боку ад брамы адасоблена стаяла мураваная 2-ярусная 4-гранная званіца пад 2-схільным дахам. Мела насычаную архітэктурную плястыку.
Кляштарны корпус — помнік архітэктуры барока. Гэта 3-павярховы будынак, аздоблены рустам, тонкапрафіляванымі карнізамі, скругленымі вугламі аб’ёмаў, пілястрамі. Памяшканьні перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі[3].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1885 г.
- да 1918 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Касьцёл
- З боку апсыды
Заўвагі
- Паводле іншых зьвестак на 1863 г. — 4 200[2]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads