Кочышчы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кочышчы
Remove ads

Ко́чышчы[1] — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйных каналаў, у тым ліку канавы Шыра. Цэнтар сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 450 чал. (2004). Знаходзяцца за 20 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 197 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Старое Высокае — Ельск.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Упершыню Кочышчы згадваюцца ў XVI ст. як сяло Мазырскага павету Менскага ваяводзтва. Паселішча значыцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага (1567).

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Кочышчы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У вёсцы дзейнічала драўляная царква. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Кочышчах дзейнічала царква, працавалі школа і крама. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласьці. У 1917 тут адкрылася школа.

Remove ads

Насельніцтва

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads