Санюкі
вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Санюкі́[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мытва. Уваходзяць у склад Млыноцкага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 160 чал. (2004). Знаходзяцца за 5 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 186 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнымі дарогамі, што адыходзяць ад Ельску.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Санюкі згадваюцца ў XVI ст. як вёска Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Санюкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1834 мясьціна ўваходзіла ў склад маёнтку Міхалкі, уладаньне Лянкевічаў. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут працавала школа граматы. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Міхалкаўскай воласьці.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1834 — 14 двароў, 143 жыхары; 1897 — 46 двароў, 265 жыхароў; (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 49 двароў, 277 жыхароў; 1959 — 560 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 207 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 100 гаспадарак, 160 жыхароў[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads