Кевін Фіяла
швайцарскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ке́він Фія́ла (па-нямецку: Kevin Fiala; нар. 22 ліпеня 1996 году) — швайцарскі хакеіст, левы скрайні нападнік клюбу «Лос-Анджэлес Кінгс» і нацыянальнай зборнай Швайцарыі. Бацькі хакеіста паходзяць з Чэхіі[3], а ягоны бацька сам быў прафэсійным хакеістам, які, аднак, гуляў толькі ў найніжэйшых лігах Швайцарыі.
Remove ads
Кар’ера
Займаўся хакеем у Швайцарыі, але яшчэ юнаком пераехаў у Швэцыю. У скандынаўскай краіне браў удзел у юніёрскіх лігах, абараняючы колеры «Мальмё Рэдгокс». У розыгрышы Эўрапейскага трафэю 2013 году дэбютаваў у складзе клюбу ГВ71. З гэтым жа клюбам дэбютаваў у Швэдзкай хакейнай лізе, але частку гульнявога часу выступаў за моладзевую дружыну клюбу. У 2014 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Нэшвіл Прэдатарз» у першым раўндзе пад агульным 11 нумарам[4]. Фіяла пагадзіўся на трохгадовы кантракт, але новы сэзон хакеіст усё ж пачаў у складзе швэдзкага клюбу. Тым ня менш, ужо ў студзені 2015 году швайцарац далучыўся да фарм-клюбу «Мілўокі Эдміралз» з Амэрыканскае хакейнае лігі. Пазьней быў выкліканы ў асноўны клюб, у якім дэбютаваў 24 сакавіка ў матчы супраць «Манрэаль Канадыенз»[5]. У тым жа сэзоне аднойчы зьявіўся ў матчы Кубка Стэнлі[6].
Першую закінутую шайбу гульцу давялося чакаць да 14 студзеня 2016 году, калі нападнік пацэліў у браму «Вініпэг Джэтс»[7]. Аднак, большую частку сэзону спартовец правёў зь «адміраламі», зь якімі зарабіў 50 пунктаў за 66 матчаў[8]. Сэзон 2016—2017 гадоў гулец ужо больш праводзіў час у матчах «драпежнікаў». У матчы плэй-оф супраць «Сэнт-Луіс Блюз» швайцарац сутыкнуўся каленам з бортам празь сілавы кідок абаронца Робэрта Бэртуцца. Хакеіст здолеў сысьці з пляцоўкі толькі на насілках, пасьля чаго быў выпраўлены шпіталь. Як выявілася нападнік атрымаў пералом сьцягніцы, што пазбавіла спартоўца шанцаў на далейшы ўдзел у Кубку Стэнлі на той год[9]. У лютым 2019 году быў абменены ў «Мінэсоту Ўайлд» на Мікаэла Гранлунда[10]. У верасьні таго ж году працягнуў супраць з клюбам, падоўжыўшы кантракт на два гады. 16 жніўня 2021 году Фіяла склаў з клюбам новы аднагадовы кантракт на суму 5,1 млн даляраў[11]. У час між сэзонамі ўлетку 2022 году гулец быў абменены ў «Лос-Анджэлес Кінгс» на абаронцу Брока Фэйбэра і права на першы раўнд драфту 2022 году[12]. Пасьля абмену нападнік склаў з новым клюбам 7-гадовы кантракт на 55,125 млн даляраў[13].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads