Клінцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клінцы́ — места ў Бранскай вобласьці Расеі, на рацэ Туросьне. Адміністрацыйны цэнтар Клінцоўскага раёну. Насельніцтва на 2009 год — 64 236 чал. Другое па велічыні места вобласьці.
Знаходзіцца за 164 км на захад ад Бранску, за 9 км на паўночны захад ад аўтадарогі М13 Бранск — Навазыбкаў — мяжа Беларусі, чыгуначная станцыя на лініі Бранск — Гомель.
Remove ads
Гісторыя
- 1707: заснаваныя як слабада ўцекачамі-стараабрадцамі.
- 1782: пасад Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні.
- 1891: у Клінцах працавала 10 суконных і 3 панчошныя фабрыкі, 11 гарбарных , 2 чыгуналіцейных і палатняны заводы, маслабойня, 2 мылаварні і 3 цагельні.
- 1925: атрымалі статус места.
- 1926: накіраваны Інбелкультам у экспэдыцыю на Браншчыну А. Сержпутоўскі сьведчыў, што «ў Клінцах мяшанае насельніцтва: на першым месцы ідуць вялікаросы-стараабрадцы, потым габрэі і беларусы, але ў іх мове ўжо шмат расейскіх словаў і зваротаў».[1]
- 1929: цэнтар раёну.
- 20 жніўня 1941 — 25 верасьня 1943: знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Аўтакранавы завод, аўтарамонтны завод, швацкая фабрыка, трыкатажная фабрыка, камбінат будаўнічых матэрыялаў, завод тэлефоннай апаратуры.
Славутасьці
- Гістарычная забудова места (кан. XIX — пач. XX стст.)
- Царква Праабражэньня Гасподняга (пач. XIX ст.)
- Царква Сьв. Мікалая (пач. ХХ ст.)
- Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла (1794—1881, 1848)
Месты-сябры
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads