Клінцоўскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клінцоўскі раён
Remove ads

Клінцоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Клінцы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 1291 км². Асноўныя рэкі — Іпуць, Унеча, Турасна.

Клінцоўскі раён мяжуе з наступнымі муніцыпальнымі раёнамі Бранскай вобласьці:

Гісторыя

Клінцоўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе і ад пачатку ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласьці з цэнтрам у м. Смаленску. У 1937—1944 гадах раён уваходзіў у Арлоўскую вобласьць.

5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Клінцоўскі раён.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёну складае 21,8 тыс. чалавек (без раённага цэнтру, у Клінцах жывуць каля 66 тыс. чалавек). Усяго налічваецца 129 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 9 сельскіх паселішчаў:

  1. Вялікатапальскае сельскае паселішча
  2. Гулёўскае сельскае паселішча
  3. Каржовагалубоўскае сельскае паселішча
  4. Лопаценскае сельскае паселішча
  5. Мядзьвёдаўскае сельскае паселішча
  6. Першамайскае сельскае паселішча
  7. Ражноўскае сельскае паселішча
  8. Смалявіцкае сельскае паселішча
  9. Сматравабудзкае сельскае паселішча

Славутасьці

  • Сядзібна-паркавы комплекс Румянцавых і царква Праабражэньня Гасподняга ў с. Вялікая Тапаль
  • Царква Сьв. Тройцы ў с. Мядзьвёдава
  • Царква Сьв. Мікалая ў с. Лопатні
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў с. Сасноўка
  • Царква Сьв. Мікалая ў с. Смалявічы
  • Царква Сьв. Сергія Раданескага ў с. Тулукоўшчына

Вонкавыя спасылкі

Клінцоўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads