Шакіл О’Ніл
баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шакіл Рашоўн «Шак» О’Ніл (па-ангельску: Shaquille Rashaun "Shaq" O'Neal; нар. 6 сакавіка 1972 году, Ньюарк, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст. Цягам 19 гадоў сваёй гульнёвай кар’еры выступаў за 6 каманд у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Алімпійскі чэмпіён 1996 году ды чэмпіён сьвету 1994 году. Таксам чатыры разы станавіўся чэмпіёнам НБА. У 1996 годзе быў улучаны ў сьпіс 50 найвялікшых гульцоў у гісторыі НБА, прычым быў наймаладзейшым з усяго сьпісу. Разглядаецца як адзін з найвялікшых баскетбалістаў у гісторыі.
Remove ads
Кар’ера
О’Ніл быў абраны клюбам «Арланда Мэджык» на драфце 1992 году пад першым нумарам. У сваім дэбютным сэзоне гулец зьбіраў у сярэднім 23,4 пунктаў, рабіў 13,9 падбораў і 3,5 блёк-шоты за гульню[7]. Дзякуючы гэтаму ён быў прызнаны пачаткоўцам году і стаў першым пасьля Майкла Джордана, абраным на Матч усіх зорак НБА ў сваім пачатковым сэзоне[8].
У сэзоне 1993—1994 гадоў О’Ніл стаў другім у НБА паводле колькасьці назьбіраных пунктаў і першым паводле адсотку кідкоў. 20 лістапада 1993 году, назьбіраўшы 24 пункты, зрабіўшы 28 падбораў і 15 блёк-шотаў за гульню, ён аформіў свой першы ў кар’еры трыпл-дабл. У сваім другім сэзоне ў НБА дапамог «Мэджык» упершыню ў гісторыі франшызы прасунуцца ў плэй-оф. Праз год О’Ніл стаў самым выніковым гульцом НБА. Ён заняў другі радок у галасаваньні за самага каштоўнага гульца НБА. Баскетбаліст упершыню ў сваёй кар’еры дайшоў да фіналу НБА, але «Мэджык» саступілі «Г’юстан Рокетс». Сэзон 1995—1996 гадоў быў для О’Ніла расчаравальным, бо ён прапусьціў 28 гульняў праз траўмы. Яго абмянялі ў «Лос-Анджэлес Лэйкерз» на сэзон 1996—1997 гадоў[9]. У сваім першым сэзоне з новай камандай рабіў у сярэднім дабл-дабл за гульню, але прапусьціў больш за 30 гульняў праз пашкоджаньні[10]. Сэзон 1997—1998 гадоў быў першым зь пяці запар, у якіх О’Ніл быў лідэрам у НБА паводле адсотку трапнасьці з гульні. Ён зноў рабіў у сярэднім дабл-дабл за гульню.
14 ліпеня 2004 году спартовец далучыўся да «Маямі Гіт» , зьмяніўшы свой нумар з 34, які меў у «Лэйкерз», на 32, які быў ягоным у «Мэджык»[11]. 11 красавіка 2006 году ў матчы супраць «Таронта Рэптарз» О’Ніл зрабіў свой другі ў кар’еры трыпл-дабл, назьбіраўшы 15 пунктаў, зрабіўшы 11 падбораў і 10 галявых перадач[12], што стала ягоным асабістым рэкордам. У тым сэзоне ён далучыўся да Ўілта Чэмбэрлена як другі гулец у гісторыі НБА, які дзевяць разоў быў лідэрам лігі паводле адсотку трапнасьці кідкоў з гульні. У 2008 годзе гулец быў абменены ў «Фінікс Санз», а 29 чэрвеня 2009 году прыяднаўся да «Кліўлэнд Кавальерз»[13]. О’Ніл гуляў за «Кавальерз» пад 33-м нумарам. 20 студзеня 2010 году цэнтравы паклаў на свой рахунак 28 000-ы пункт у кар’еры ў НБА, стаўшы пятым гульцом у гісторыі НБА, які дасягнуў гэтага. У 2012 годзе О’Ніла абышоў Кобі Браянт. Па заканчэньні сэзону 2009—2010 гадоў баскетбаліст стаў вольным агентам. 4 жніўня 2010 году ён склаў угоду з «Бостан Сэлтыкс».
1 чэрвеня 2011 году О’Ніл абвесьціў аб завяршэньні сваёй баскетбольнай кар’еры ў сацыяльнай сетцы[14][15]. 3 чэрвеня 2011 году афіцыйна пацьвердзіў гэтую інфармацыю на прэсавай канфэрэнцыі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads