Койданаўскі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Койданаўскі замак
Remove ads

Ко́йданаўскі за́мак — помнік архітэктуры XVI ст. у Койданаве. Знаходзіўся на Гаштольдавай гары, каля Плябанскай вуліцы. Твор архітэктуры готыкі.

Помнік абарончай архітэктуры
Койданаўскі замак
Thumb
Замак і кальвінскі збор, каля 1900 г.
КраінаБеларусь
МесцазнаходжаньнеКойданаў
Каардынаты53°41′26.7″ пн. ш. 27°7′40.89″ у. д.
Станзьнішчаны
Койданаўскі замак на мапе Беларусі
Thumb
Койданаўскі замак
Койданаўскі замак
Койданаўскі замак на Вікісховішчы

Утвараў адзіны ансамбль з кальвінскім зборам. У 1930—1950-я гады помнік дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Абмеры паводле Ю. Ядкоўскага

Узьвядзеньне першага драўлянага замка ў Койданаве скончылася, відаць, у XIII ст. Яго атачаў вадзяны роў, злучаным з ракою Няцечкай. Зь першай паловы ХVІ ст. замест драўлянага збудавалі мураваны 9-вежавы замак з дыямэтрам вежаў каля 10 мэтраў і таўшчынёй каменна-цагляных муроў да 1,5 мэтра, якія праразаліся байніцамі. Вежы накрываліся шатровымі стрэхамі і іх некалькі разоў перабудоўвалі[1]. Уваход у замак запіраўся традыцыйнаю брамай, якую вянчаў герб Радзівілаў[1]. Неўзабаве ролю замка як адміністрацыйнага цэнтра Койданаўскага графства Радзівілаў пачаў выконваць неўмацаваны сядзібны комплекс, разьмешчаны асобна ад мястэчка. Пазьней «замкам» няправільна называлі палацава-паркавы комплекс[2].

Пасярод замка ў 1564 годзе на сродкі князя Мікалая Радзівіла Рудога збудавалі драўляны кальвінскі збор (у 1613—1621 гадох — мураваны[3]).

Збор атачала мураваная сьцяна зь дзевяцьцю вежамі. Яны былі 2-яруснымі, круглымі і завяршаліся канусаватым дахам. Таўшчыня сьценаў дасягала 1,5 м. У кожным ярусе вежаў налічвалася тры байніцы. Вакол мураванае сьцяны існавалі вал і роў, што злучаўся з ракой Няцечай. Празь яго да брамы, завершанай гербам Радзівілаў, вёў драўляны мост[4].

У 1950-я гады савецкі ўлады зьнішчылі помнік. У наш час момант захаваўся толькі невялікі ўзгорак, які хавае рэшткі абарончых муроў.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads