Контын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Контын, Кундзін (Кондзін), Гунтын, Гудзін (Гондын) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гундын, Гонтын, Гунтын, Кундын або Контына (Gundin, Gontinus[1], Guntin, Cundin, Contina[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[4].

Адпаведнасьць імя Гунцін германскаму імю Gundin (Guntin) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

У Прусіі бытавала імя Гундын: Hanke Gundyne (1419 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Конътыновы чоловекъ (22 чэрвеня 1415 году[7] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[8]; j. m. pana Stefana Uwoynia Kondzinowa (15 сакавіка 1680 году)[9]; Marianna Gundzinowicz (1828 год)[10].

Remove ads

Носьбіты

Кундзіновічы (Kundzinowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[11].

Гондыны (Gondyn) гербу Радван[12] — літоўскі шляхецкі род[13].

У XVI ст. існаваў маёнтак Гунтыны ў Жамойцкім старостве[14].

На 1906 год існавалі вёска і фэрма Кундзенішкі ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[15].

Контын (Kontien) — былая вёска каля Караляўцу ў Прусіі[16].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Конціненты, у гістарычнай ПрусііГунтэнэн.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads