Вігунт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вігунт (Вігонт, Віконт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вігунт або Вікунд (Wigunt, Wicgunt, Wikund-[1]) і Гунтвік (Guntvic) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігайла, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigelo, Wigmont, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка', а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вірконт, Гаўгонт; германскія імёны Guntar, Werecundus, Gavigunt) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[4]. Такім парадкам, імя Вігунт азначае «бітны на вайне»[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Alexandro vel Vigunth Kiernoviensi (20 лютага 1387 году)[5]; Nos Allexander alias Wygunth dei gracia dux Kernoviensis (3 траўня 1388 году)[6]; Alexandro alias Vigunt (25 траўня 1391 году)[7]; Allexandri dicti Wigunt (2 лютага 1395 году)[8]; люди наши Курклевское волости… Виконтъ (31 жніўня 1496 году)[9]; Вигонтъ (Цьвярскі летапіс)[10]; Wigunty (1744 год)[11]; Jan Wikont (1825 год)[12]; Franciszek Wigont (1846 год)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Вігунт (Віганд) Альгердавіч (каля 1372 — 28 чэрвеня 1392) — князь кернаўскі, сын вялікага князя літоўскага Альгерда
- Пётар Вігунт Трубяцкі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы старадубскі ў 1635—1639 гадох, падкаморы смаленскі ў 1639—1644 гадох[14]
У акце Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся Вігонты (Вигонты)[15].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads