Гунтэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гунтэр (Кунтэр, Контэр), Гунтар (Гонтар, Кунтар, Контар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гунтэр, Гунтар, Гонтар, Кундэр або Контар, пазьней Контэр або Кунтэр (Gunter, Guntar, Gontar, Cunhere, Contari[1], Konter, Kunter[2]) і Гарыгунда (Harigundis) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вірконт, Гаўгонт; германскія імёны Wigunt, Werecundus, Gavigunt) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва', а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Бернар, Кіндэр; германскія імёны Herman, Bernar, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gunter і Kunter (Kuntor)[7].
У Прусіі бытавала імя Гунтар (Гунтэр): Guntar (1299 год)[8], Gunther (1357 год)[8]. У 1622 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Jacobus Günter, Salfeldensis Borussus, у 1632 годзе — Johannes Guntherus, Risenburgensis Borussus, у 1635 годзе — Johannes Guntherus, Risenburgensis Borussus[9]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Kunter (Kunther)[10][11], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mikołaj Gunterowicz (21 чэрвеня 1421 году)[13]; на Кунторувую пана Воитеха Михаиловича… Кунтеревую (6 жніўня 1566 году)[14]; Dzietkowskie szioło… Kunat Guntarowicz z bratem Petruliem (13 кастрычніка 1591 году)[15]; огородник… Адам Контер з сыном Лукашом, з жоною Едвигою… Контеровых дочок три первжои жоны — Кгендрута, Барбара а Ягнешка Адамовны Контеровны (4 сакавіка 1596 году)[16]; Simon Kantar (16 верасьня 1708 году)[17]; Kunderowna (1816 год)[18].
Remove ads
Носьбіты
- Гунтэр Рэгенсбурскі († 940) — біскуп Рэгенсбургу
- Гунтэр фон Мэрзэбург († 982) — маркграф Мэрзэбургу
- Мікалай Гунтэровіч — познаньскі лаўнік, які ўпамінаецца ў 1421 годзе
- Павал, Зьміцер і Сямён Контары — жыхары вёскі Зарэчча (каля Засульля), якія ўпамінаюцца ў 1772 годзе[19]
- Восім Гонтар — уладальнік зямлі ў Гарадзенскай губэрні на 1890 год[20]
Контары — уніяты Дзікускай парафіі[21].
Кантаровічы — парафіяне касьцёла ў Наваградку на 1850 год[22].
Кантаровічы (Kantorowicz) — прыгонныя зь вёсак Пацунішкаў і Генюшкаў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[23].
Гюнтэры фон Гайдэльзгайм (Günter von Geidelsgeim) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[24].
Кундэрэвічы (Kunderewicz) гербу Лебедзь і Кунтэры (Kunter) гербу Ляліва — шляхецкія роды Рэчы Паспалітай[25].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнтак Контэраўка (Контеровка) і сяло Кунтараўка або Астроўне ў Рэчыцкім павеце[26].
На 1904 год існавала вёска Новае Петрапольле або Кондзерычава ў Рослаўскім павеце Смаленскай губэрні[27].
На 1909 год існаваў фальварак Контрава ў Менскім павеце Менскай губэрні[28].
На гістарычнай Рэчыччыне існуе вёска Кунтараўка, на гістарычнай Гарадзеншчыне — Кантароўка. У гістарычнай Прусіі каля каля Інстэрбургу існавала вёска Кундэрн (Kundern)[29].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads