Гунт

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гунт (Кунт), Гунда (Кунда), Гонда (Конда, Конт, Конць, Кондзь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Гунда, Гонда, Гунт, Кунд, Конда або Кунт, пазьней Конт або Конта (Gundo, Gondo, Gunth, Cund, Conda[1], Kunth, Contus[2], Conto[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[5][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Канцейка (Кандыка, Кунцік), Кантэль, Контын (Кундзін), Контун, Кандбут, Контаўт (Гонтаўт, Конталт, Кунтаўт, Кунталт), Контвід, Кантыгерд, Гунтар (Контэр, Контар), Кандрат (Кундрат, Контрад, Контрат), Кантрым, Кондрыка (Кандрыка), Кантрыт, Гумонт, Гундыслаў, Акунд (Яконт), Барконт, Вігунт (Вігонт, Віконт), Вірконт (Вярконт), Вісконт, Гаўгонт, Гедгонт (Гедконт), Генконт, Маркунт, Мільконт, Мінконт, Рыконт, Рымконт, Саўконт. Адзначаліся германскія імёны Cunthicho (Cundicho), Kuntilo (Gontella), Cundin (Guntin, Contina), Cunduni, Gundbuth, Gunduidis, Cundigart (Gundegardis), Guntar (Konter), Conttrat (Kundrat, Gundarat), Condricus (Gunderic), Gondarim, Guntarith, Gummund (Guntamund, Cummunt), Gundisalv, Agundia, Pargunt (Bercunt), Wigunt (Wicgunt), Wercund (Wergund), Wisgonda, Gavigunt, Gadagunti, Gengundis, Contaldus (Gontald), Margundis, Milgunt, Menegundia, Rihcund, Rimigundus, Savegonte.

Адпаведнасьць імя Гонт германскаму імю Gontho сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gunt (Kunt), Guntko, Gundel (Kundyl, Guncyl), Kundyt, Kundysz, Gunter (Kunter), Aldegundis (Aldegunda)[11].

У Прусіі бытавалі імёны Gunte / Guntho / Gunthe / Gunto / Gunde / Kunte (1289, 1330, 1335, 1347, 1349, 1360, 1361, 1395 і 1398 гады)[12][13], Gundico / Guntike / Guntiko[b] (1384, 1419 і 1425 гады)[13], Gundyne[c] (1419 год)[13], Cantune[d] (1284 год)[16], Cantote / Cantut (1361 год)[16], Guntawt[e] (1400 год)[13], Kantewidyne[f] (1389 год), Guntar / Gunther[g] (1299 і 1357 гады)[13], Jogundt[h] (1394 год)[20], Sangunde[i] (1388, 1391 і 1399 гады)[22], Wiskant[j] (1361 год)[24]. У 1623 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Georgius Condit[k], Regiomontanus Borussus, у 1636 годзе — Johannes Gundmar[l], Risenburgensis Borussus[27].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Конъту семъица (1440—1492 гады)[28]; hominibus… Conda Svbaczewicz (22 ліпеня 1503 году)[29]; боярин(ъ) нашъ Кунда (13 жніўня 1507 году[30], 25 жніўня 1507 году[31]); чотырех чоловеков в Новгородском повете Ловецкого десятку на има Домаша Контевича (27 жніўня 1511 году)[32]; Woyciech Cundziewicz (19 сьнежня 1524 году з вопісу 2-й паловы XVI ст.)[33]; Кунда небожчикъ въ держаньи не былъ (3 траўня 1540 году)[34]; Iyow a Waszko Gondyczy… Sienko a Mikita Gondyczy… Parchwien a Iwan Gondyczy (1558 год)[35]; сеножать его власную, именемъ Кгунтевъщину (12 верасьня 1562 году)[36]; Кунъда Дашъкевичъ (1565 год)[37]; село Орехово… Донило Кунтичь… Сергунъ Кунтичъ, войтъ… Сай Кунтичь… Данило Кунтичъ (1566 год)[38]; Кунда Дешкович[39], Родъ Кгундовичовъ[40] (1567 год); Guntha (13 кастрычніка 1591 году)[41]; Криштофъ Гонтъ, мещанинъ Ковенскій (да 1600 году)[42]; Stanisław Kontowicz… Mikołaj Kądowicz (1621 год)[43]; Franciszek Kontowicz (1667 год)[44]; pater Adam Stanislaus Kondzicz (каля 1700—1702 гадоў)[45]; Sophia Kuntowna (1709 год)[46]; Kunciszki (1744 год)[47]; Marianna Gunda (1784 год)[48]; Petrus Kątowicz (30 верасьня 1796 году)[49]; Кундзич Еуфемия (9 сьнежня 1852 году)[50][m].

Remove ads

Носьбіты

Гундовічы — ковенскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 году.

З XVII ст. прыдомкам Кондзіч карыстаўся літоўскі шляхецкі род Пачобутаў[70].

Кантовічы (Kontowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[71].

Кантовічы гербу Лебедзь — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці[72].

Кунда (Kunda) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[73].

Гундаў (Gundow у 1326 годзе, Gundau) — былая вёска каля Фрыдлянду ў Прусіі[74].

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -гант- зь летувіскай мовы, а для іменнай асновы -кант- (-конт-) за найбольш адэкватнае прызнае kę̃sti, kentė́ti 'цярпець', kantùs 'паблажлівы, спакойны', kančia 'мука, цярпеньне', pakantùs 'паблажлівы, памяркоўны', pakantà 'паблажлівасьць, памяркоўнасьць'[6] (слова kę̃sti фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[7], слова kantùs упершыню фіксуецца толькі ў слоўніку 1897 году[8], слова pakantà — толькі ў каралявецкім слоўніку 1800 году[9])
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Gundicho[14]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Gundin[14]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Gunduni (Cunduni)[15]
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Guntald[17]
  6. Адзначалася старажытнае германскае імя Gunduidis[17]
  7. Адзначалася старажытнае германскае імя Gunter (Guntar)[18]
  8. Адзначалася старажытнае германскае імя Agundia[19]
  9. Адзначалася старажытнае германскае імя Senegundis[21]
  10. Адзначалася старажытнае германскае імя Wisagund[23]
  11. Адзначалася старажытнае германскае імя Condedus[25]
  12. Адзначалася старажытнае германскае імя Gundemar[26]
  13. Таксама:
    • Кантант: люди добры… Юрій Кантантовичъ (1517 год)[51], Бутко Кантонтовичъ (1528 год)[52];
    • Кантут, Кантуці: Роман Контутовичъ (1528 год)[53], Контути Олсейкович (1537 год)[54];
    • Канталг: satrape nomine Kanthalge (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[55];
    • Кантвіл (адзначалася старажытнае германскае імя Gontuila[56]): Кантвіл (Kantwill) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[57] (бытавала ў ваколіцах Мэмэлю[58]);
    • Контвін (адзначалася старажытнае германскае імя Conduin[59], Condvinus[60]): на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Контвін у летувізаванай форме[61];
    • Контвайн: Kontwayn (29 лістапада 1777 году)[62];
    • Кундат (адзначалася старажытнае германскае імя Gundad[63], Contatus[64], Cundhad[65]): Kundtaciszki (1744 год)[47];
    • Гонтард (адзначалася германскае імя Gontard[18]): Aleksander Gontard (1829 год)[66];
    • Кондрын: Ленартъ Кондриновичъ (1528 год)[67];
    • Гігант (адзначалася германскае імя *Gigiunda[68]): Gigont (1670 год)[69]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads