Корац
горад у Ровенскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Корац (па-ўкраінску: Корець) — места ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Корчыку. Адміністрацыйны цэнтар Корацкага раёну. Насельніцтва на 2024 год — 7000 чал. Знаходзіцца за 63 км ад Роўна, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Наваград-Валынскі.
Remove ads
Гісторыя
- 1150: першы пісьмовы ўспамін пра Корац (Корческ), у Валынскім княстве.[2]
- XIV стагодзьдзе: у складзе Вялікага Княства Літоўскага; уладаньне князёў Астроскіх, якія збудавалі тут мураваны замак.
- XV стагодзьдзе: перайшоў да князёў Карэцкіх.
- 1495: вытрымаў аблогу крымскіх татараў.
- 1533: у Корацы збудавалі драўляны парафіяльны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі, адноўлены ў пачатку XVII стагодзьдзя.
- 1565/1566: у Луцкім павеце Валынскім ваяводзтве.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1612—1619: у Корацы жыў Ляўрэнці Зізані.
- пач. XVII стагодзьдзя: Самуэль і Караль Карэцкія заснавалі ў месьце кляштар францішканаў з касьцёлам Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі.
- 1629: у Корацы было 1124 дымы.[3]
- 1754—1767: у месьце збудавалі вуніяцкі Ўваскрасенскі манастыр.
- 1776—1781: у Корацы працавала габрэйская друкарня.
- 1788: у месьце пачаў працаваць парцалянава-фаянсавы завод; апроч таго, Юзаф Клеменс Чартарыйскі заснаваў суконную мануфактуру і майстэрню па вырабе кунтушовых паясоў.
- 1791: у Гарынскім павеце.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Валынскай губэрні.
- 1873: адкрыцьцё аднайменнай чыгуначнай станцыі.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ровенскім павеце Валынскага ваяводзтва.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- ліпень 1941 — студзень 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці.
Славутасьці

- Былы кляштар францішканаў (1620, цяпер праваслаўны манастыр Сьв. Тройцы)
- Замак князёў Астроскіх (XV—XVIII стагодзьдзі)
- Касьцёл Сьв. Антонія (1533)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads