Ліман (горад)

места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліман (горад)
Remove ads

Ліма́н (па-ўкраінску: Лиман), у 1925—2016 гадах — Красны Ліман) места абласнога значэньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, цэнтар Ліманскага раёну. Разьмешчанае за 136 кілямэтраў ад Данецку. Тэрыторыя — 20 км². Насельніцтва — ↘️3,6 тыс. мяшканцаў (2025).

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

Заснаванае ў 1667 року казакамі Ізюмскага полку як паселішча пры вартавых вежах паблізу Торскай фартэцыі (цяпер места Славянск). У 1825 Ліман быў ператвораны ў вайсковае паселішча, з 1857 жыхароў перавялі ў разрад дзяржаўных сялянаў. У 1911 побач зь местам была пракладзена чыгуначная каляя ды збудаваная станцыя. У 1925 паселішча перайменаванае на Красны Ліман, у 1938 прысвоены статус места.

Паводле зьвестак на 1864 рок ва ўласьніцкай слабадзе Ліман Ізюмскага павету Харкаўскай губэрні жылі 2622 асобы (1470 мужчынскай стаці і 1152 — жаночай), налічвалася 512 дваровых гаспадарак, існавала праваслаўная царква, адбываліся 2 штогадовыя кірмашы[1].

У 1885 у колішняй дзяржаўнай слабадзе Папоўскай воласьці мешкалі 3503 асобы, налічвалася 587 дваровых гаспадарак, існавалі праваслаўная царква, школа, 2 пастаялыя двары, 2 крамы, адбываліся 2 кірмашы на рок[2].

1 кастрычніка 2022 году Ўзброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі Ліман пасьля 4-месячнай расейскай акупацыі[3].

Remove ads

Прамысловасьць

Большасьць працаздольнага насельніцтва занятая на чыгунцы і ў аграпрамысловым комплексе.

Станцыя Красны Ліман, лякаматыўнае ды вагоннае дэпо, дыстанцыя каляі, сыгналізаціі, сувязі і вылічальнай тэхнікі, грамадзкія пабудовы, дарожныя электрамэханічныя майстэрні, чыгуначная машынная станцыя № 10, рэйказварны цягнік № 6, будаўніча-мантажны цягнік № 181 — галоўныя чыгуначныя прадпрыемствы, складальнікі Ліманскага чыгуначнага вузла. Рэйказварны цягнік № 6 зьдзяйсьняе зварныя апэрацыі ды апэрацыі па апрацоўцы каляі.

Другое месца па значнасьці займае аграпрамысловы комплекс. Агулам у раёне налічваецца 74 фэрмэрскія гаспадаркі, 15 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У раёну закупляюць сланечнікавы алей і сам сланечнік прадпрыемствы Данецкай і Харкаўскай абласьцей. Асноўныя паказьнікі дзейнасьці прадпрыемстваў АПК: агульная плошча сельскагаспадарчых угодзьдзяў — 69,1 тыс. га, у тым ліку ніваў — 51,3 тыс. га; штогадовыя плошчы пасеву зернавых — 19,0 тыс. га, сланечніка — 6,1 тыс. га.

Remove ads

Ураджэнцы і жыхары

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads