Адзінства Койданаў
беларускі футбольны клюб з Койданава From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Адзінства» — беларускі футбольны клюб, які прадстаўляе Койданаў. Заснаваны ў 1999 годзе.
Гісторыя
Клюб быў заснаваны ў 1999 годзе пад назвай «Лівадыя». Першапачаткова выступаў у чэмпіянаце Менскай вобласьці. З 2003 году клюб гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі, дзе найлепшым вынікам зьяўляецца трэцяе месца ў сэзоне 2008 году. Нападнік «Лівадыі» Аляксей Хадневіч пры гэтым стаў найлепшым бамбардзірам турніру. Да 2014 году каманда мела назву «Лівадыя», а ў сэзоне 2015 году выступала пад назвай «Крутагор’е»[1]. Клюб не заявіўся ў другую лігу на чэмпіянат 2016 году.
Асноўная каманда пасьля адмовы ад удзелу ў Другой лізе спыніла існаваньне, у той час як другая каманда пад назвай «Лівадыя-Юні» працягнула выступаць у чэмпіянаце Менскай вобласьці, стаўшы асноўнай камандай. У 2020 годзе была вернута назва «Лівадыя». У 2021 годзе ў выніку рэформы Другой лігі каманда зноў апынулася ў трэцім дывізіёне, пры гэтым зьмяніла назву на «Адзінства». У матчы 7-га туру супраць клюбам «Крупкі-ДРБУ-164» у «Адзінства» не было запаснога брамніка ў заяўцы. Пасьля чырвонай карткі брамніку на 50-й хвіліне матча, у браму ўстаў палявы гулец.
Remove ads
Статыстыка
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Remove ads
Галоўны трэнэр
- Аляксандар Новікаў (да 2015 году)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads