Крывая (Бельскі павет)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Крыва́я (па-польску: Krzywa, па-падляску: Kryvája[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усекнавеньня Галавы Яна Хрысьціцеля ў Шчытах-Дзенцялове). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

Крывая ўзгадваецца ў запісах з 70-тых гадоў 16 ст. як дзяржаўная (каралеўская ўласнасьць). У 1576 годзе была падпарадкаваная фальварку ў Галадах. У канцы 17 ст. мужыкі Крывой доўга судзіліся з арандатарам Якубам Гільбашэўскім[4]. У міжваенны пэрыяд Крывая прыналежала да 1934 г. да гміны Пасынкі, а пасьля да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 316 жыхароў (14 каталікоў ды 302 праваслаўных, пры чым у палякі запісаных было 78 жыхароў Крывой, а беларусамі 238)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Локніца была далучаная да гміны Бельск-Падляскі.

Remove ads

Ураджэнцы

  • Анатоль Краўчук (нар. 1925) — самадзейны мастак і паэт[6]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads