Крыніца (Гайнаўскі павет)
вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыні́ца (па-польску: Krynica, па-падляску: Kryníca[2] або Kujávy[3] — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Вёска мяжуе з Лядзкай пушчай.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Ласінка).
Гісторыя
Крыніца была заснаваная над аднайменнай рэчкай, на землях бельскага лясьніцтва ў 18 ст. Першым вядомым адміністратарам ляснога маёнтку ў Крыніцы быў лясны ўраднік Мацей Кадынскі, ім'я якога ўзгадваецца ў кнігах ласінкаўскага прыходу з канца 18 ст.. Паводле першага апісаньня Крыніцы з 1808 г. было тут толькі 3 хаты, колькасьць іх да 1847 г. пабольшала да 7, калі пражывалі тут 47 жыхары[3]. У міжваенны пэрыяд прыналежала да гміны Ласінка бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 103 жыхары (усе запісаныя палякамі, пры чым пражывала тут 100 праваслаўных)[4]. У час апошняй вайны Крыніца была зьнішчаная немцамі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads