Крычаўцэмэнтнашыфэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Крычаўцэмэнтнашыфэр» — беларускае прадпрыемства па вытворчасьці цэмэнту і шыфэру, заснаванае ў 1933 годзе ў Крычаве. На 2015 г. мела 2 гандлёвыя прадстаўніцтвы ў Расеі (Масква, Смаленск). Сыравінай служаць крэйда з радовішча Каменка (Крычаўскі раён), гліна з радовішча Пушча (Віцебскі раён), прывазныя калдачаданавыя агаркі і гіпс. Асноўнымі вырабамі ёсьць портляндцэмэнт, 8-хвалевы і плоскі непрасаваны шыфэр[3].
Remove ads
Мінуўшчына
20 лістапада 1933 г. Крычаўскі цэмэнтавы завод ажыцьцявіў першы выраб клінкеру[4]. 23 лістапада Дзяржаўная камісія падпісала пастанову аб уводзе ў дзеяньне завода магутнасьцю 130 тыс. тонаў цэмэнту за год[5]. У другую сусьветную вайну на месцы разбуранага заводу знаходзіўся нямецкі канцэнтрацыйны лягер. У 1949 г. завод адбудавалі. У лютым 1950 г. завод пачаў выраб шыфэру. У 1957 г. вытворчасьць аб’ядналі ў Крычаўскі цэмэнтна-шыфэрны камбінат. У 1963 г. да камбінату далучылі завод вапнавай мукі. Цягам 1960—1966 гг. правялі пашырэньне вытворчай магутнасьці. У 1980 г. утварылі вытворчае аб’яднаньне «Крычаўцэмэнтнашыфэр»[3]. Цягам 1980—1981 гг. ажыцьцявілі часткову перабудову прадпрыемства, што павялічыла вытворчую магутнасьць да 4 тонаў клінкеру за гадзіну[4]. У 2008 г. на месцы 2 старых печаў на заводзе ўзьвялі трэцюю і найбуйнешую ў Беларусі печ-трубу для абпальваньня клінкеру (даўжыня 170 мэтраў, дыямэтар каля 5 мэтраў), дзе ў полі сьпяканьня тэмпэратура дасягае +1500 °C. У 2010 г. вытворчасьць цэмэнту вырасла да 1526 тыс. тонаў[6]. 6 ліпеня 2013 г. пусьцілі вытворчасьць цэмэнту сухім спосабам магутнасьцю 1,8 млн тонаў за год[7], што павялічыла агульную гадавую магутнасьць да 3,3 млн тонаў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads