Крыўчыцы
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кры́ўчыцы[1] (таксама — Падга́цьце[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ставоцкага сельсавету. Празь вёску праходзіць аўтастрада Р6.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 260 жыхароў
- 1999 год — 280 жыхароў
Храмы
У Крыўчыцах у былым маёнтку Падгацьце да 1963 году існавала старая каталіцкая драўляная капліца, якая 8 траўня на загад мясцовых уладаў была развалена трактарамі. Рэліквіі ды абразы жыхары вёскі паразьбіралі па хатах і захоўвалі больш за паўстагодзьдзя пакуль тут ізноў не паўстала рыма-каталіцкая парафія.

Зімой 2015 году дэкрэтам біскупа Пінскага Антона Дзям’янкі ў Крыўчыцах была ўтворана рыма-каталіцкая парафія пад тытулам сьвятой Ганны. Парафія аб’ядноўвае вернікаў з трох каталіцкіх вёсак Пінскага раёну — Стаўка, Падбалоцьця і ўласна Крыўчыц. У прыстасаваным для малітоўных патрэбаў мураваным будынку на цэнтральнай вуліцы вёскі Крыўчыцы (вул. Палеская, 68) створана капліца сьв. Ганны. Парафіяльны адпуст — 26 ліпеня.

Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads